Бара́наўка — рака ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Пяршайка (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 34 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Пачынаецца на поўнач ад вёскі Мяжэйкі, упадае ў Пяршайку каля вёскі Галубы. Вадазбор раўнінны. На працягу 2,8 км каналізаваная (ад вёскі Ляшчатка да вусця).
Літаратура
— С. 234.
Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна Катэгорыя:Басейн Іслачы