Еўрапейскія каштоўнасці, або еўрапеізм — сукупнасць і сістэма каштоўнасцяў у Еўропе, асноўных прынцыпаў уладкавання сям’і, грамадства і дзяржавы, палітыка-эканамічных, прававых, культурных, этычных і іншых нормаў, якая аб’ядноўвае значную большасць жыхароў Еўропы (і, шырэй, «заходняга свету»), якая служыць асновай іх ідэнтычнасціОбщечеловеческие ценности // Грицанов А. А. Новейший философский словарь. — , 1999..

Еўрапейскія каштоўнасці лічыцца фундаментальнай базай Еўрапейскага Саюза (ЕС) і падставай еўрапейскай інтэграцыіШтратеншульте, Е. Европейский Союз — просто и понятно. Факты и связи. — Konrad-Adenauer-Stiftung..

Пералік Еўрапейскія каштоўнасці замацаваны як сутнасць у прынятай Саветам Еўропы Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод. Саветнік генеральнага сакратара Савета Еўропы Аляксандр Гесэль, тым не менш, перакананы, што, калі вядзецца пра еўрапейскія каштоўнасці, усе разумеюць адзін аднаго, хоць кожны і ўкладвае сваё бачанне прадметаФомичёва, Е. Европейские ценности и их кризис . — АНО «Московская школа гражданского просвещения», 13 февраля 2011 года..

Кіраўнік Еўрапейскай акадэміі (Берлін) прафесар Эхарт Штратэншультэ падкрэслівае, што ЕС з’яўляецца супольнасцю еўрапейскіх каштоўнасцяў. У артыкуле 2 Дагавора пра Еўрасаюз пасля ўнясення змяненняў, прадугледжаных Лісабонскім дагаворам, гэта сфармулявана наступным чынамDie Grundwerte der Europäischen Union // Artikel 2 EU-Vertrag (Werte der Union) . — EUR-Lex:

Артыкул 2. Каштоўнасці Саюза.

Каштоўнасцямі, на якіх заснаваны Саюз, з’яўляюцца павага чалавечай годнасці, свабоды, дэмакратыі, роўнасці, вяршэнства закона і павага правоў чалавека, уключаючы правы асоб, якія належаць да меншасцяў. Гэтыя каштоўнасці з’яўляюцца агульнымі для сукупнасці дзяржаў-членаў, якія характарызуюцца плюралізмам, недыскрымінацыяй, памяркоўнасцю, справядлівасцю, салідарнасцю і роўнасцю паміж жанчынамі і мужчынамі.

У прэамбуле Хартыі Еўрасаюза па правах чалавека гэтыя каштоўнасці-прынцыпыХартия Европейского Союза об основных правах: Комментарий / под ред. д.ю.н., проф. С. Кашкина. — : Юриспруденция, 2001. выкладзены так: прынцып павагі да чалавечай годнасці, прынцып забеспячэння правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, прынцып роўнасці, прынцып салідарнасці, прынцып дэмакратыі і прынцып прававой дзяржавы. Падкрэсліваецца, што яны заснаваны на духоўнай, маральнай і гістарычнай спадчыне народаў ЕўропыCharter of fundamental rights of the European Union на сайте europarl.europa.eu.

Большасць прыхільнікаў канцэпцыі еўрапейскіх каштоўнасцяў адносяць да іх наступнае: агульнасць гістарычнага лёсу і спадчыны народаў Еўропы і, шырэй, Захаду; права нацый на самавызначэнне; парламентарызм, дэмакратычнае ўладкаванне дзяржавы і грамадства, якое ўключае асаблівую ўвагу да захавання правоў меншасцяў, іх падтрымку; вяршэнства права, прававую культуру; рыначную эканоміку, базаваную на прыватнай уласнасці; сацыяльную справядлівасць, абапёртую на сацыяльнае партнёрства; прыярытэт правоў чалавека, суверэнітэту асобы над дзяржаўным суверэнітэтам, ліберальны індывідуалізм; свецкасць грамадства і культуры, заснаванай, аднак, на хрысціянскай спадчыне; талерантнасць і шматкультурнасць. Ёсць і «аўтаномныя» сістэмы поглядаў на прадмет. Так, старшы даследчык Цэнтра еўрапейскіх палітычных даследаванняў (Брусель), былы пасол Еўрапейскай камісіі ў Расіі, прафесар Майкл Эмерсан прызнае, што ў афіцыйных дакументах Еўрасаюза і Савета Еўропы каштоўнасці вызначаны толькі часткова, і прапануе кіравацца ўласным спісам «дзесяці еўрапейскіх запаведзяў»Эмерсон, М. Экзистенциональная дилемма Европы // Вестник Европы. — 2005. — № 15.: Дэмакратыя і правы чалавека; Чатыры свабоды — агульны рынак, свабоднае перамяшчэнне, пражыванне і занятасць грамадзян; Сацыяльнае партнёрства; Шматнацыянальнасць, адмаўленне ад нацыяналізму; Свецкі мультыкультуралізм; Антытаталітарызм і антымілітарызм, але без пацыфізма; Шматвектарнасць знешняй і ўнутранай палітыкі; Трохузроўневае кіраванне — наднацыянальны, нацыянальны і рэгіянальны ўзроўні; Адкрытасць для ўсіх еўрапейскіх дэмакратый; Змены, эвалюцыя межаў Еўрасаюза.

Катэгорыя:Геапалітыка