Гайго́лка — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі). Даўжыня 4,7 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Міцюны, упадае ў Ашмянку на поўдзень ад вёскі Малыя Яцыны. На ўсім працягу каналізаваная. У вытоку магчымы пераліў у ручай Упель.

Назва Ад літоўскага gaigalas «вуцяк» літоўскія водныя назвы Gaigalis, Gaigal-upėA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 103..

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Ашмянкі Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна