Прыхабы — вёска ў складзе Лебядзянкаўскага сельсавета Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобл.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.
У вёсцы 10 верасня 1921 года была створана дрэваапрацоўчая кааператыўная арцельМарозаў, А. 20-30-я…. Да студзеня 1925 года пачала дзейнічаць установа спажыўкааперацыіСерыкаў, У. Першыя крокі….
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы базіраваўся нямецкі апорны пункт, які быў разгромлены 113-м партызанскім атрадам.
У 1924—1960 гадах цэнтр Прыхабскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10..
Літаратура
Марозаў, А. 20-30-я: станаўлнне прамысловасці // Зара над Друццю. 2002. 18 верас. С. 3. Серыкаў, У. Першыя крокі кааперацыі // Зара над Друццю. 2007. 3 ліст. Памяць: Бялыніцкі раён: Гіст.-дак.хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. В. Агееў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. -Мн.:, 2000. −509с.: іл. — С. 18.
Катэгорыя:Населеныя пункты Бялыніцкага раёна