Серафім Васілевіч Кахне́нка ( — ) — вучоны ў галіне іхтыялогіі, доктар біялагічных навук (1968), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайныВыпускники биологического факультета / В. В. Лысак и др. — Минск : БГУ, 2011. — 327 с. : ил. .
Біяграфія С. В. Кахненка нарадзіўся ў вёсцы Вербавічы (сучасны аграгарадок у Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў педагагічныя курсы. У 1931—1933 г. працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Вербавічах. У 1933 годзе паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе. Працаваў метадыстам абласнога аддзела народнай адукацыі Палескай вобласці. Быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію ў 1938 годзе. Пасля звальнення са службы ў 1940 годзе працаваў на навукова-даследчай станцыі Белгалоўрыбпрама. У час Вялікай Айчыннай вайны ў войсках супрацьпаветранай абароны Заходняга фронту. У 1945—1952 гг. працаваў намеснікам дырэктара па навуковай частцы Беларускага аддзялення Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута арганізацыі рыбнай гаспадаркі. У 1952 годзе паступіў у аспірантуру пры Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР. У 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Угорь в водоёмах БССР и его хозяйственное значение». З 1956 года ў аддзеле заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Биологические особенности европейского угря и перспективы его рыбохозяйственного использования».
Навуковая дзейнасць С. В. Кахненка займаўся вывучэннем біялагічных асноў засялення маляўкамі вугра вадаёмаў СССР. Яму належаць працы па нерастовай міграцыі еўрапейскага вугра, перспектыўнасці і эфектыўнасці развіцця вуграводства ў БССР. З’яўляўся членам навуковага савета «Гідрабіялогія, іхтыялогія і выкарыстанне біялагічных рэсурсаў» пры іхтыялагічнай камісіі Міністэрства рыбнай гаспадаркі СССР, членам вучонага савета Інстытута біялогіі АН БССР і вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута рыбнай гаспадаркі.
Пад кіраўніцтвам С. В. Кахненкі абаронены 2 кандыдацкія дысертацыі. З’яўляецца аўтарам больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 3-х манаграфій.
Сярод апублікаванага: Манаграфія «Биология и распространение угря» (Мінск, 1958); Манаграфія «Европейский угорь» (Мінск, 1969).
Узнагароды С. В. Кахненка ўзнагароджаны медалямі, як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ганаровай граматай Міністэрства рыбнай гаспадаркі СССР (1974), шэрагам іншых грамат і падзяк.
Літаратура — С. 6. Кохненко Серафим Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 255—256. Кахненка Серафім Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 190. Кохненко Серафим Васильевич // Выпускники биологического факультета : [справочник / В. В. Лысак и др.]. ― Минск, 2011. — С. 162—163. Кахненка Серафім Васільевіч : (да 60-годдзя з дня нараджэння) / Л. М. Сушчэня, М. С. Долбік, Т. М. Шаўцова // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя біялагічных навук. — 1974. — № 3. — С. 127—128.
Спасылкі Выпускники биологического факультета / В. В. Лысак и др. — Минск : БГУ, 2011. — 327 с. : ил. ISBN 978-985-518-517-9. Ими гордится Наровлянщина // Наровлянский районный исполнительный комитет 15 февраля: этот день в истории // Сайт Кастрычніцкага раёна горада Магілёў.
Катэгорыя:Іхтыёлагі Катэгорыя:Заолагі Беларусі Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС