Валерый Георгіевіч Раманоўскі (нар. , в. Новы Двор, , Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (2001, Праблема цэнтра і фокуса і біфуркацыі малых лімітавых цыклаў для аналітычных дынамічных сістэм).
Біяграфія Скончыў ЛДУ (1983). Працаваў у БДУІР. Навуковыя працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Распрацаваў эфектыўныя метады вылічэння фокусных велічынь і ўмоваў ізахроннасці для паліномных сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў у выпадку ўяўных каранёў характарыстычнага раўнання. З 2000 года ва ўніверсітэце г. Марыбар, Славенія.
Навуковыя працы Условия центра для кубической системы с четырьмя комплексными параметрами // ДУ. 1995. Т. 31, № 6; О цикличности состояния равновесия одной кубической системы // ДУ. 1996. Т. 32, № 6; Some properties of the WKB-series // Journal of Physics A. 2000. V. 33 (разам з М.Робнікам).
Спасылкі Через науку стать частью космоса
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Выкладчыкі БДУІР