Эгідыюс Вайткунас (; ) — літоўскі футбаліст, абаронца клуба «Шаўляй» і нацыянальнай зборнай Літвы.

Клубная кар’ера Выхаванец віленскага «Жальгірыса», з 2006 года пачаў выступаць за асноўную каманду. У 2009 годзе ў сувязі з пераводам «Жальгірыса» ў Першую лігу выступаў за «Бангу» і «Таўрас», аднак у 2010 годзе вярнуўся ў сталічны клуб. У 2013 годзе ўпершыню выйграў з «Жальгірысам» чэмпіёнства. У першай палове 2014 года на правах арэнды выступаў за пражскі «Багеміянс 1905», аднак згуляў толькі ў двух матчах і вярнуўся ў «Жальгірыс», з якім яшчэ тройчы стаў чэмпіёнам Літвы.

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантракт"Минск" подписал защитника сборной Литвы. Замацаваўся ў стартавым складзе мінскай каманды, у кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»Вайткунас покинул "Минск".

Неўзабаве пасля зыходу з беларускага клуба вярнуўся ў Літву і папоўніў склад «Каўна Жальгірыса»Покинувший "Минск" защитник продолжит карьеру в Литве. Пакінуў клуб у снежні 2022 года і неўзабаве далучыўся да «Шаўляя».

Міжнародная кар’ера Выступаў за моладзевую зборную Літвы. 29 мая 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Літвы ў таварыскім матчы супраць Расіі.

Дасягненні Чэмпіён Літвы (4): 2013, 2014, 2015, 2016 Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы (4): 2011, 2012, 2017, 2022 Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы (3): 2010, 2020, 2021 Уладальнік Кубка Літвы (5): 2012, 2013, 2015, 2016, 2016 (восень) Уладальнік Суперкубка Літвы (3): 2013, 2016, 2017

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Літвы Катэгорыя:Ігракі зборнай Літвы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК Банга Гаргждай Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрас Таўраге Катэгорыя:Ігракі ФК Багеміянс 1905 Катэгорыя:Ігракі ФК Каўна Жальгірыс Катэгорыя:Ігракі ФК Шаўляй