Кужэ́ц, Нурэ́ц — рака ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Вілія.

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2 ‰. Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Загор’е, у нізоўі цячэ па забалочанай мясцовасці праз старыцы, упадае ў Вілію ніжэй вёскі Міхневічы. На працягу 6,3 км каналізаваная (ад вёскі Паніззе да заходняй ускраіны вёскі Вётхава). Вадазбор на паўночна-ўсходнім ускрайку Ашмянскага ўзвышша.

Прытокі — рэкі Драй і Татарка (злева).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі