Ай Цін, таксама Ай Цын (; ) — кітайскі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў правінцыі Чжэцзян. З 1929 па 1932 год вучыўся ў Францыі. У 1932 годзе вярнуўся ў Кітай, быў арыштаваны за выступленне супраць Гаміньдана. Да 1935 года — у астрозе. У 1936 годзе выдаў першы вершаваны зборнік «Даяньхэ», прысвечаны жыццю кітайскай вёскі.
7 ліпеня 1937 года ў Кітаі пачалася антыяпонская вайна. У перыяд Сапраціўлення Ай Цін напісаў паэмы «Да сонца» (1938), «Ён памёр другім разам» (1939), «Паходня» (1940). Вершу, які даў назву кнізе, папярэднічае такі эпіграф: "Аднойчы паэт сказаў мне: «Поўнач — самотная краіна»". У яго вольных вершах філасафічнасць, разуменне ўнутраных прычын з’яў і працэсаў, увага да жыцця простага чалавека.
За крытыку падаўлення свабоды слова ў першыя гады створанай Мао Цзэдунам Кітайскай Народнай Рэспублікі быў адпраўлены ў высылку ў Маньчжурыю ў 1958 годзе. На працягу 16 гадоў чысціў прыбіральні. Не друкаваўся ажно да поўнай рэабілітацыі ў 1978 годзе. У 1980 годзе выходзіць кніга «Песня вяртання».
Унёс значны ўклад у развіццё свабоднага верша, вытрымаў сур’ёзныя ўплывы Э. Верхарна, У. Уітмэна, У. Маякоўскага. У 1985 годзе ўзнагароджаны Літаратурнай прэміяй Прэзідэнта Францыі Франсуа Мітэрана.
На беларускую мову яго творы пераклалі Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец.
Беларускія пераклады Водар стоенага лесу: зборнік паэзіі / Ай Цін; укладальнікі: Алесь Карлюкевіч, Вольга Аляксеева; прадмова Алеся Карлюкевіча. — Мінск: Звязда, 2015. — 61 с. — 500 экз. ISBN 978-985-575-022-3 Гімн святу. Выбранае / Ай Цін; Пер. з кітайскай Мікола Мятліцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2019. — 215 с. ISBN 978-985-02-1889-6
Літаратура
Спасылкі Спеў мой пра вецер… — zviazda.by Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Кітая