Дзяніс Грачыха (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Жэніс» з Астаны (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).
Клубная кар’ера З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 года ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2), адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2018 замацаваўся ў стартавым складзе магіляўчан.
У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху». У жніўні 2019 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт. У якасці іграка асновы дапамог брэсцкай камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у 2020—2021 гадах гуляў за «Рух» у Вышэйшай лізе, трывала з’яўляючыся ў стартавым складзе.
У сакавіку 2022 года, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, некаторы час трэніраваўся з «Мінскам», а неўзабаве папоўніў склад мінскага «Дынама». Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб. У ліпені 2022 года трэніраваўся з падмаскоўнымі «Хімкамі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і хутка футбаліст вярнуўся ў «Дынама», падпісаўшы новы кантракт да канца сезона 2022.
У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і неўзабаве стаў іграком барысаўскага БАТЭ. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2025 года і быў аддадзены ў арэнду ў казахстанскі «Жэніс».
Міжнародная кар’ера 14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.
З 2021 года пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі, аднак упершыню згуляў за яе 3 чэрвеня 2022 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1).
Дасягненні У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2021, 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 Д1 Дняпро 4 0 2018 Д1 Дняпро 26 0 2019 (пач.) дубль Дняпро 2 0 2019 Д2 Рух 23 7 2020 Д1 Рух 26 6 2021 Д1 Рух 28 4 2022 Д1 Дынама 27 4 2023 Д1 БАТЭ 17 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Жэніс Астана