Задубро́венка, Дубровенка — рака ў Беларусі, у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Дняпро.

Даўжыня ракі 19 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 84 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 ‰. Пачынаецца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Волева, вусце ў горадзе Дуброўна. Прытокі — Тхарынка (справа), Міластоўка, Слепчанка (злева).

Літаратура

Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна