Эрнэ́ст Мі́лер Хемінгуэ́й (;  — ) — амерыканскі пісьменнік і журналіст. Аўтар шматлікіх апавяданняў і рэпартажаў. Майстар дыялога і ўнутранага маналога. Яго творы, адметныя драматызмам, экспрэсіўнасцю, сугестыўнасцю аповеду з глыбокім падтэкстам, насычаны біблейскімі матывамі і вобразамі-сімваламі. Яго стрыманы рэалістычны стыль моцна паўплываў на літаратуру XX стагоддзя, а жыццё, поўнае прыгод, і грамадскі імідж аказалі ўплыў на наступныя пакаленні.

Найбольшую колькасць сваіх твораў ён напісаў з сярэдзіны 1920-х да сярэдзіны 1950-х гадоў. У 1926 годзе Эрнэст Хемінгуэй апублікаваў свой першы раман — «І ўзыходзіць сонца». Вопыт часу Першай сусветнай вайны лёг у аснову рамана «Бывай, зброя!». Пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі, дзе ён быў журналістам, напісаў раман «Па кім звоніць звон». 3 напісанага пасля Другой сусветнай вайны вылучаюцца раманы «За ракой у цені дрэў» і «Астравы ў акіяне». Мужнасць і непахіснасць простага чалавека ў змаганні з прыродай паказана ў аповесці-прытчы «Стары і мора». Неўзабаве пасля яе публікацыі Хемінгуэй адправіўся на сафары ў Афрыку, дзе ледзь не загінуў. У 1961 годзе пісьменнік скончыў жыццё самагубствам.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1954). За сваё жыццё ён апублікаваў сем раманаў, шэсць зборнікаў апавяданняў і два дакументальныя творы. Апроч таго, яшчэ тры раманы, чатыры зборнікі апавяданняў і тры дакументальныя творы былі апублікаваны пасмяротна. Многія з яго твораў лічацца класікай амерыканскай літаратуры.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Эрнэст Мілер Хемінгуэй нарадзіўся 21 ліпеня 1899 года ў вёсцы Оўк-Парк паблізу Чыкага (штат Ілінойс)Oliver (1999), 140. Яго бацька, Кларэнс Эдмандс Хемінгуэй, быў лекарам, а маці, Грэйс Хол-Хемінгуэй, была опернай спявачкай. Абодва былі добра адукаванымі і паважанымі людзьмі ў кансерватыўнай абшчыне Оўк-ПаркаReynolds (2000), 17-18, супольнасці, пра якую вядомы архітэктар Фрэнк Лойд Райт казаў: «Такая вялікая колькасць цэркваў, у якія ходзіць такая вялікая колькасць добрых людзей» ()Meyers (1985), 4. На працягу кароткага перыяду пасля ўступлення ў шлюбOliver (1999), 134 Кларэнс і Грэйс Хемінгуэі жылі з бацькам Грэйс, Эрнэстам Холам, у гонар якога пара назвала свайго першага сынаХемінгуэй меў пяць братоў і сясцёр: Марселіна (1898); Урсула (1902); Мадлен (1904); Кэрал (1911); і Лестэр (1915).. Пазней Эрнэст Хемінгуэй казаў, што не любіў сваё імя, якое ў яго «асацыявалася з наіўным, нават дурным героем п’есы Оскара Уайльда „Як важна быць сур’ёзным“ ()»Meyers (1985), 8. Урэшце сям’я пераехала ў сяміпакаёвы дом у рэспектабельным раёне з музычнай студыяй для Грэйс і медыцынскім кабінетам для Кларэнса.

Маці Хемінгуэя апранала маленькага Эрнэста (які быў адзіным хлопчыкам у сям’і), як дзяўчыну, аднак гэта не было так незвычайна ў той час. Яна ўпершыню абрэзала яго валасы толькі калі яму было 6 гадоў і называла яго «лялечка» (). Біёграфы мяркуюць, што гэтыя дзіўныя адносіны Грэйс да свайго сына паўплывалі на ўсё яго жыццё. Такім чынам, сюжэт пра позняе абразанне валасоў у хлопчыка неаднаразова ўзнікае ў творах Хемінгуэя, напрыклад у рамане «Эдэмскі сад» (). Апроч таго, у шэрагу апавяданняў пісьменніка персанажы па той ці іншай прычыне становяцца нямоглымі і адчайна спрабуюць вярнуць сваю мужнасць, як паміраючы пісьменнік у апавяданні «Снягі Кіліманджара» (). Пазней Хемінгуэй прызнаваўся, што ненавідзеў сваю маці, хаця яго пляменнік Джон Сэнфард, сын Марселіны, які пазней стаў акадэмікам, сказаў у інтэрв’ю, што брыдкія словы аўтара пра яго маці з’яўляюцца «прыкрыццём» яго глыбокай любові да яеThe Hemingway Project: Hemingway’s Early Life — A Conversation With Hemingway’s Nephew, John Sanford.. Біёграф Майкл С. Рэйналдс адзначыў, што Эрнэст успадкаваў ад маці энергію і энтузіязмReynolds (2000), 19. Бацька Хемінгуэя вельмі ганарыўся сваімі каланіяльнымі продкамі і забараніў усім танцаваць, піць, паліць і гуляць у азартныя гульні. Гэты вялікі шыракаплечы мужчына ў адрозненне ад сваёй жонкі трымаў дзяцей у строгай дысцыпліне і, калі лічыў неабходным, мог адлупцаваць Хемінгуэя скураным рамянём. Чэрствы лекар з’яўляецца персанажам аднаго з ранніх апавяданняў Хемінгуэя — «Лекар і яго жонка» (). У ім размовы паміж лекарам і яго жонкай заснаваны на сапраўдных размовах паміж бацькамі пісьменнікаTyler, Student Companion to Ernest Hemingway, p.15.

Маці будучага аўтара часта выступала на канцэртах вакол іх пасялення і хацела даць сваім дзецям што-небудзь музычнае. У Эрнэста не было талентаў да гэтага, але яна настойліва патрабавала ад яго гуляць на віяланчэлі, што не раз станавілася «крыніцай канфлікту», але пазней ён прызнаў, што ўрокі музыкі былі карысныя для яго творчасці, што відаць па «кантрапунктнай структуры» рамана «Па кім звоніць звон»Meyers (1985), 3. У сям’і Хемінгуэя таксама быў летні дом, які называлі Уіндэмэр, на возеры Валун, недалёка ад горада Петоскі ў штаце Мічыган, дзе бацька вучыў чатырохгадовага Эрнэста паляваць, лавіць рыбу, будаваць лагеры ў лясах і на азёрах Паўночнага Мічыгана. Яго ранні досвед у свеце прыроды прывіў яму запал да прыгод і жыцця ў аддаленых або ізаляваных раёнахBeegel (2000), 63-71.

З 1913 па 1917 гады Хемінгуэй вучыўся ў сярэдняй школе «Оўк Парк энд Рывер Форэст Хай Скул» (), дзе шмат займаўся рознымі відамі спорту, а менавіта боксам, лёгкай атлетыкай, водным полам і футболам. Асаблівых поспехаў ён дамагаўся на ўроках англійскай мовыMellow (1992), 21, а таксама на працягу двух гадоў удзельнічаў у школьным аркестры разам з сястрой Марселінай. У юнацкія гады Хемінгуэй таксама праходзіў курсы па журналістыцы ў Фэні Бігс, якія былі ўладкованыя па прынцыпе «нібыта клас быў газетным офісам». Лепшыя аўтары на гэтых курсах атрымлівалі магчымасць пісаць для школьнай газеты «Трапецыя» (). І Эрнэст і яго сястра Марселіна былі сярод іх і пісалі для газеты. Першым укладам Хемінгуэя ў «Трапецыю» стаў артыкул аб мясцовым выступе Чыкагскага сімфанічнага аркестра, апублікаваны ў студзені 1916 годаGriffin (1985), 25. Ён працягваў пісаць і для «Трапецыі» і для «Табулы» () (школьны штогоднік), для якіх ён пераймаў мову спартыўных аглядальнікаў і выкарыстоўваў псеўданім Рынг Ларднер малодшы — па прыкладу Рынга Ларднера з газеты «Чыкага Трыб’юн» (), які падпісваўся «Лайн О’Тайп». Такім чынам, як і Марк Твен, Стывен Крэйн, Тэадор Драйзер і Сінклер Льюіс, да таго, як стаць аўтарам раманаў, Эрнэст Хемінгуэй быў журналістам; пасля заканчэння школы ён уладкаваўся на працу ў газету «Канзас Сіці Стар» рэпарцёрамMeyers (1985), 19-23. Нягледзячы на тое, што ён працаваў там толькі шэсць месяцаў, Хемінгуэй абапіраўся на стыль сваіх публіцыстычных тэкстаў у газеце пры напісанні сваіх наступных мастацкіх твораў: «Выкарыстоўвайце кароткія сказы. Выкарыстоўвайце кароткія першыя абзацы. Выкарыстоўвайце энергічную мову. Будзьце пазітыўным, а не негатыўным»«Star style and rules for writing». The Kansas City Star. KansasCity.com. Retrieved 30 November 2011..

Першая сусветная вайна

Пасля ўступлення ЗША ў Першую сусветную вайну Хемінгуэй вырашыў пайсці добраахвотнікам, але яго не ўзялі з-за пашкоджанага левага вока. У пачатку 1918 года Эрнэст Хемінгуэй адгукнуўся на кадравы пошук Чырвонага Крыжа ў Канзас Сіці і падахвоціўся быць вадзіцелем хуткай дапамогі на італьянскім фронцеMellow (1992), 48-49. Ён пакінуў Нью-Ёрк у маі і прыбыў у Парыж, які знаходзіўся пад абстрэлам нямецкай артылерыіMeyers (1985), 27-31. У чэрвені ён дабраўся да Італіі, дзе верагодна ўпершыню сустрэўся з Джонам Досам Пасасам, з якім на працягу многіх дзесяцігоддзяў меў нялёгкія адносіныPizer (1986). У час свайго першага дня ў Мілане ён быў адпраўлены да месца выбуху на ваенным заводзе, дзе ратавальнікі выцягвалі з руінаў рэшткі работніц. Хемінгуэй апісаў гэты інцыдэнт у сваёй навукова-папулярнай кнізе «Смерць пасля поўдня» (): «Я памятаю, што пасля таго, як мы даволі старанна шукалі рэшткі загінулых, мы збіралі фрагменты»Mellow (1992), 57-60. Праз некалькі дзён ён быў у Фасальта-ды-П'яве.

8 ліпеня Хемінгуэй быў цяжка паранены мінамётным агнём, вяртаючыся з сталовай з шакаладам і цыгарэтамі для салдат на перадавой. Нягледзячы на раны, ён дапамагаў ратаваць італьянскіх салдат, за што атрымаў італьянскі срэбны медаль за адвагуMellow (1992), 61На ўзнагароджанні медалём італьянцы так апісвалі ўчынак Хемінгуэя: «Цяжка паранены шматлікімі кавалкамі асколкаў варожага снарада, з выдатным духам братэрства, перш чым клапаціцца пра сябе, ён аказаў шчодрую дапамогу больш сур’ёзна параненым тым жа выбухам італьянскім салдатам і не дазволіў сабе быць у іншым месцы, пакуль яны не былі эвакуіраваны.». Будучы 18-гадовым юнаком, ён апісваў гэты інцыдэнт: «Калі вы ідзяце на вайну хлопчыкам, вы маеце вялікую ілюзію неўміручасці. Іншых людзей забіваюць, а вас — не… Потым, калі вы ў першы раз атрымліваеце цяжкія раненні, вы страчваеце гэту ілюзію і ведаеце, што гэта можа здарыцца і з вамі.»Putnam, Thomas. «Hemingway on War and Its Aftermath». The National Archives. Ён атрымаў сур’ёзныя асколачныя раненні абедзвюх ног, прайшоў неадкладную аперацыю і правёў пяць дзён у палявым шпіталі да таго, як быў пераведзены на аздараўленне ў бальніцу Чырвонага Крыжа ў МіланеDesnoyers, 3. Ён правёў шэсць месяцаў у бальніцы, дзе сустрэў і моцна пасябраваў з Эрыкам Дорманам-Смітам па мянушцы «Чынк», а таксама дзяліў пакой з будучым амерыканскім дыпламатам, паслом і пісьменнікам Генры Серано ВілардамMeyers (1985), 37-42, 34.

У час выздараўлення Хемінгуэй сустрэў сваё першае каханне — Агнес фон Куроўскі, медсястру Чырвонага Крыжа, якая была на сем гадоў старэйшая за яго. У студзені 1919 года, калі ён вяртаўся да Злучаных Штатаў, Агнес і Хемінгуэй вырашылі ажаніцца на працягу некалькіх месяцаў у Амерыцы. Тым не менш, у сакавіку яна напісала, што заручылася з італьянскім афіцэрам. Біёграф Джэфры Маерс сцвярджае, што Хемінгуэй быў спустошаны з-за адмовы Агнес і ў будучыні імкнуўся пакінуць жонку да таго, як яна пакіне ягоMeyers (1985), 37-42.

Таронта і Чыкага

Эрнэст Хемінгуэй, якому яшчэ не было 20 гадоў, вярнуўся з вайны ў пачатку 1919 года сталым чалавекам, які перажываў дэпрэсію з-за таго, што быў вымушаны сядзець дома без працы, і з-за неабходнасці аднаўлення сіл і здароўяMeyers (1985), 45-53. Як тлумачыць Рэйналдс, «Хемінгуэй не мог дакладна растлумачыць сваім бацькам, што ён адчуў, калі ўбачыў акрываўленае калена. Ён не мог растлумачыць, як страшна яму было ў іншай краіне з хірургамі, якія не маглі сказаць яму на англійскай мове, змогуць яны вылечыць яго нагу ці не.»Reynolds (1998), 21 Неўзабаве бацькі пачалі ціснуць на яго, каб ён знайшоў працу або працягваў адукацыю, але на 1000 долараў страхавых выплат за раненні ён мог жыць не працуючы амаль год. Хемінгуэй жыў у доме сваіх бацькоў і праводзіў час чытаючы ў бібліятэцы або дома. Ён мала расказваў пра вайну, а знаёмыя часта бачылі, як ён хадзіў па горадзе ў форме Чырвонага крыжа. У верасні ён пайшоў у паход на Верхні паўвостраў Мічыгана з сваімі школьнымі сябрамі. Гэты паход стаў натхненнем для яго апавядання «Рака двух сэрцаў» (), у якім паўаўтабіяграфічны персанаж Нік Адамс з’язджае з гораду ў пошуках адзіноты пасля вяртання з вайныMellow (1992), 101. Сябар сям’і прапанаваў Хемінгуэю працу ў Таронта, і ад нуды ён пагадзіўся. У канцы года ён пачаў працаваць у якасці фрылансера, штатнага супрацоўніка і замежнага карэспандэнта ў газеце «Таронта Стар Уіклі» (). Ён вярнуўся ў Мічыган у чэрвені наступнага года, а затым, у верасні 1920 года, пераехаў у Чыкага, каб жыць з сябрамі, да гэтага часу пішучы апавяданні для «Таронта Стар».