Гу́га фон Поль (; — ) — адмірал Імператарскіх ВМС () Германскай імперыі перыяду Першай сусветнай вайны, галоўнакамандуючы Флоту адкрытага мора () з лютага 1915 года па студзень 1916 года. Прыхільнік асцярожных дзеянняў надводнага флоту.
Па ўспамінах грос-адмірала Тырпіца 7 лістапада 1914 года фон Поль пачаў распрацоўку дэкларацыі блакады падводным флотам усяго ўзбярэжжа Вялікабрытаніі і ІрландыіTirpitz, My Memoirs, vol. 2, p. 139..
У студзені 1916 года адмірал Гуга фон Поль па прычыне сур’ёзнай хваробы (рак печані) перадаў пост адміралу Райнгарду Шэеру, а праз месяц памёр.
Катэгорыя:Памерлі ад раку печані Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Адміралы Першай сусветнай вайны