Сярге́й Ю́р’евіч Шавялё́ў (, Пскоў — , Цхінвалі) — камандзір выведвальнага ўзвода мотастралковага батальёна 135-га мотастралковага палка 19-й мотастралковай дывізіі 58-й арміі Паўночна-Каўказскай вайсковай акругі, старшы лейтэнант. Герой Расійскай Федэрацыі.

Біяграфія

У 2004 годзе скончыў Міхайлаўскі ваенны артылерыйскі ўніверсітэт. З красавіка 2008 года паводле ўласнага жадання — камандзір выведвальнага ўзводу ў складзе міратворчага батальёну расійскіх войскаў у Паўднёвай Асеціі.

Досвіткам 8 жніўня 2008 года грузінская артылерыя адкрыла прыцэльны агонь па размяшчэнні расійскіх міратворцаў, затым грузіны адкрылі агонь з гранатамётаў і стралковага ўзбраення. Каля 6 раніцы размяшчэнне батальёна было ў першы раз атакавана танкамі пры падтрымцы пяхоты.

З першай хвіліны бою Сяргей Шавялёў знаходзіўся са сваімі падначаленымі на самым небяспечным участку. Арганізоўваў абарону, укрыццё параненых і ратаваўшыхся ў размяшчэнні батальёна мірных жыхароў. Удзельнічаў у адбіцці некалькіх танкавых атак грузінскай арміі. Каля 9 гадзін раніцы быў забіты блізкім разрывам снарада. Гэтым жа снарадам быў паранены камандзір батальёна падпалкоўнік Канстанцін Цымерман, якому за гераічнасць у гэтым бою было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі, і які прадставіў да такога жа звання старшага лейтэнанта Сяргея Шавялёва.

Указам Прэзідэнта РФ у кастрычніку 2008 года за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры выкананні воінскага доўгу старшаму лейтэнанту Шавялёву Сяргею Юр’евічу прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна).

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміі Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Паўднёвай Асеціі (2008) Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Героі Расійскай Федэрацыі