Ка́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Кадзіна.

Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Дарскі сельсавет у складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Таранаўскага і Шчэжарскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Дары IУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 22 ліпеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Вяйнянскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26..

15 студзеня 1965 года Дарскі сельсавет утвораны зноў з часткі Вяйнянскага сельсавета, у яго склад увайшлі 18 населеных пунктаў (Вялікая Бароўка, Гародня, Грышанава, Дары I, Дары II, Зімніца, Кадзіна, Латрошча, Любуж, Малая Бароўка, Мядзвёдаўка, Падбелле, Падгор’е, Раманавічы, Сідараўка, Таранава, Шчэжар I і Шчэжар II)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. 21 чэрвеня 1983 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Дары I у вёску Кадзіна, сельсавет перайменаваны ў КадзінскіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).. 26 сакавіка 1987 года ў склад Нядашаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дары I, Зімніца, Падгор’е і Сідараўка)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Брылеўскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Брылі, Зылі, Каменка, Канстанцінаўка, Качурына, Малееўка)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 4710 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 5143 чалавекі.

Склад Па стану на 2009 год у склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі — 18 населеных пунктаў (23.12.2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009 Брылі вёска 384*151* 353* Вялікая Бароўка вёска 213100 198 Гародня вёска 5431 48 Зылі вёска 22*16* 17* Кадзіна аграгарадок 1753626 1781 Каменка вёска 23*13* 19* Канстанцінаўка вёска 32*21* 29* Качурына вёска 65*30* 50* Латрошча вёска 107 4 Любуж вёска 10146 121 Малееўка вёска 15*12* 13* Мядзвёдаўка вёска 12959 110 Падбелле вёска 7638 67 Раманавічы аграгарадок 1330491 1306 Таранава вёска 23095 276 Чаромушкі вёска 397155 428 Шчэжар 1 вёска 337137 341 Шчэжар 2 вёска 3622 30* – да 23.12.2009 г. у Брылеўскім сельсавеце

На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў.

Арганізацыі і прадпрыемствы ААТ «Фірма «Кадзіна» ААТ «Агракамбінат «Прыдняпроўскі» РУСПП «Магілёўскае Дзяржплемпрадпрыемства» ТАА «Фіеста»

Гандаль і сфера паслуг комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадках Кадзіна і Раманавічы аддзяленне філіяла ААТ «АСБ Беларусбанк» у аграгарадку Кадзіна аддзяленні паштовай сувязі ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы лазнева-пральны камбінат у аграгарадку Раманавічы крамы ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы кафэ «Кадзіна» і «Чабурашка» у аграгарадку Кадзіна кафэ ў аграгарадку Раманавічы

Установы адукацыі ДУА «Кадзінская сярэдняя агульнаадукацыйная школа» ДУА «Раманавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа» ДУА «Яслі-сад аграгарадка Кадзіна» ДУА «Яслі-сад аграгарадка Раманавічы»

Установы аховы здароўя Уселюбская ўрачэбная амбулаторыя ФАП у аграгарадках Кадзіна і Раманавічы

Культура Кадзінскі сельскі Дом культуры Раманавіцкі сельскі Дом культуры сельскія бібліятэкі ў аграгарадках Кадзіна і Раманавічы Кадзінская дзіцячая школа мастацтваў Раманавіцкая дзіцячая школа мастацтваў

Культавыя збудаванні Царква святога вялікапакутніка і лекара Панцеляймона ў аграгарадку Кадзіна Царква ў гонар святых Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі ў аграгарадку Раманавічы

Выявы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1965 годзе