Тэорыі прыбярэжных міграцый існуюць у сучаснай палеаантрапалогіі і генетыцы. Згодна з названымі тэорыямі, пасля ўзнікнення сучаснага чалавека ў Афрыцы 100—200 тысяч гадоў таму чалавек першапачаткова рассяляўся з Афрыкі на ўсход уздоўж узбярэжжаBoth Australian Aborigines and Europeans Rooted in Africa A single origin, several dispersal hypothesisSearching for traces of the Southern Dispersal , by Dr. Marta Mirazón Lahr, et al..
Тэорыя прыбярэжнай міграцыі ў Азіі і Акіяніі У ходзе прыбярэжнага рассялення, як мяркуецца, былі першапачаткова праз Баб-эль-Мандэбскі праліў (80-45 тыс. гадоў таму)Откуда пришли кроманьонцы? заселеныя Аравійскі паўвостраў, Індастан, Паўднёва-Усходняя Азія, Новая Гвінея, Аўстралія (40 тыс. гадоў таму)Открытие Австралии. Первые колонисты , прыбярэжны Кітай і Японія. Гэты перыяд звязваецца з распаўсюджваннем у названых вышэй рэгіёнах мітахандрыяльных гаплагрупаў M і N, а таксама гаплагрупаў Y-храмасомы C і D. Згодна з гэтай тэорыяй, людзі, падобныя да сучасных негрытосаў або прота-аўстралоідаў, прыбылі на Аравійскі паўвостраў з Афрыкі, затым на паўднёвае ўзбярэжжа Індастана, затым на Андаманскія астравы і ў Інданезію, адкуль ужо рассяліліся на поўдзень, у Аўстралію, і на поўнач, у Японію. Генаграфічны праект, ініцыяваны часопісам National Geographic, выкарыстоўвае тэрмін «прыбярэжны клан» для апісання першапачатковых чалавечых групаў, якія адносіліся да гаплагрупы C (Y-ДНК) і рассяліліся на ўсход з Афрыкі ўздоўж узбярэжжа каля 50 тыс. гадоў таму.
Тэорыя прыбярэжнай міграцыі ў Новы свет
У рамках гэтых тэорый часам разглядаецца пытанне аб перасяленні чалавека праз Берынгаў перашыек, які злучаў у эпоху апошняга ледніковага перыяду Паўночную Амерыку з Сібір’ю, і далей — у Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку ўздоўж заходняга амерыканскага ўзбярэжжа. Зробленыя ў нядаўні час адкрыцці, у прыватнасці, абапіраюцца на тое, што асадкавыя пароды ў пячорах Порт-Эліза на востраве Ванкувер паказваюць на існаванне ў гэтых месцах спрыяльнага для чалавека клімату каля 16 тыс. гадоў таму. З іншага боку, нягледзячы на паказанае даследаванне, дадзены тэзіс па-ранейшаму застаецца спрэчным.
Гл. таксама Гіпотэза афрыканскага паходжання чалавека Палеаантрапалогія Палеаіндзейцы Негрытосы
Катэгорыя:Антрапагенез Катэгорыя:Дагістарычная Азія Катэгорыя:Генетычная генеалогія