Клубны чэмпіянат свету па футболе ці Клубны чэмпіянат свету ФІФА (, раней вядомы як ) — спаборніцтва паміж наймацнейшымі прадстаўнікамі шасці кантынентальных канфедэрацый (хоць з 2007 года пераможца Лігі чэмпіёнаў ОФК павінен гуляць плэй-оф супраць клуба-чэмпіёна краіны-гаспадаркі турніру). Клубны чэмпіянат свету праводзіцца галоўным органам сусветнага футбола — ФІФА, турнір вызначае чэмпіёнаў свету.

Першы розыгрыш клубнага чэмпіянату свету ФІФА () адбыўся ў Бразіліі ў студзені 2000 года. Ён быў прызнаны ФІФА ў якасці правапераемніка Міжкантынентальнага кубка, які разыгрываўся штогод у Якагаме (Японія) паміж пераможцам Лігі чэмпіёнаў УЕФА і ўладальнікам Кубка Лібертадорэс. Пасля чатырохгадовага перапынку, турнір пад новай назвай () зноў пачаў праводзіцца з 2005 года.

Пераможцы

+Kлуб ФедэрацыяУсяго перамогРэал Мадрыд5 (2014, 2016, 2017, 2018, 2022)Барселона3 (2009, 2011, 2015)Карынтыянс2 (2000, 2012)Баварыя2 (2013, 2020)Сан-Паўлу1 (2005)Інтэрнасьянал1 (2006)Мілан1 (2007)Манчэстэр Юнайтэд1 (2008)Інтэрнацыянале1 (2010)Ліверпул1 (2019)Чэлсі1 (2021)

Перамогі паводле краін HацыяКлубаўПерамогГады28(2009, 2011, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2022)34(2000, 2005, 2006, 2012)33(2008, 2019, 2021)22(2007, 2010)12(2013, 2020)

Гл. таксама Міжкантынентальны кубак па футболе; 27 кастрычніка 2017 года ФІФА афіцыйна прызнала ўсе каманды-пераможцы Міжкантынентальнага кубка клубнымі чэмпіёнамі свету. Спіс клубных чэмпіёнаў свету па футболе

Катэгорыя:ФІФА Катэгорыя:Міжнародныя клубныя спаборніцтвы па футболе