Казімір Казіміравіч, святы Казімір (, — ) — каралевіч польскі і вялікі княжыч літоўскі. Каталіцкі святы, ушаноўваецца каталіцкай царквой як патрон Вільні, апякун земляў Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), патрон Гродзенскага біскупства (з 1991).
Біяграфічныя звесткі Сын Казіміра Ягелончыка. Быў вельмі рэлігійны. Атрымаў добрую гуманітарную адукацыю. Хатнімі яго выхавацелямі былі гісторык Ян Длугаш, выкладчык тэалогіі ў Ягелонскім універсітэце Я. Канта, італьянскі пісьменнік і гуманіст Ф. Калімах.
У 1471 па просьбе праціўнікаў венгерскага караля Мацея Корвіна на чале 12-тысячнага войска беспаспяхова спрабаваў заняць прастол Венгрыі. Калі ў 1475 старэйшы сын Казіміра IV Уладзіслаў заняў чэшскі трон, Казімір-малодшы стаў наследнікам польскай кароны. 3 гэтага часу ён часта наведваў Вільню. У 1481—83 кіраваў справамі ў Польшчы.
Захварэўшы на сухоты і даўшы зарок цнатлівасці, адмовіўся ад шлюбу з дачкой германскага імператара Фрыдрыха III. У маі 1483 па выкліку бацькі прыехаў у Вільню. Дабрачыннасцю заслужыў павагу гараджан.
На Каляды 1483 года наведаў Гродна, але яго здароўе істотна пагоршылася, і 1 сакавіка 1484 г. у цяжкім стане ён быў перавезены ў Вільню, дзе памёр.
Ушанаванне Пахаваны ў каралеўскай капліцы Віленскага кафедральнага сабора. У 1522 адбылася кананізацыя Святога Казіміра, але кананізацыйная була знікла па дарозе. У 1602 Папа Рымскі Клімент VII загадаў аднавіць ушанаванне Святога Казіміра ва ўсім каталіцкім свеце. Асаблівае значэнне культ Святога Казіміра атрымаў на землях ВКЛ, дзе ў яго гонар праводзіцца асобная служба 4 сакавіка. У Вільні ў гэты дзень адбываецца святочны кірмаш («Казюкас», «Казюкі»).
Літаратура
Ярашэвіч А. Святы Казімір у гісторыі і мастацтве // Наша вера, № 1 (19), 2002. Харкевіч Валяр’ян. Урачыстасці падчас кананізацыі Св. Казіміра ў Вільні // Наша слова.pdf, № 15 (67), 12 красавіка 2023. // на pawet.net Янкоўскі Чэслаў. Пра зямное жыццё і нябесныя цноты св. Казіміра // Наша слова.pdf, № 6 (110), 7 лютага 2024. // на pawet.net
Спасылкі
Катэгорыя:Ягелоны Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XV стагоддзя Катэгорыя:Кананізаваныя манархі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Кананізаваныя ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Святыя Польшчы Катэгорыя:Святыя Літвы Катэгорыя:Святыя Беларусі Катэгорыя:Пахаваныя ў Кафедральным саборы (Вільнюс) Катэгорыя:Вялікія князі літоўскія Катэгорыя:Памерлі ў Вільнюсе