Не́цечка, Нецеч — рака ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ператуць (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 32 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 м/км. Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на паўночны захад ад ускраіны Дзяржынска. Рака працякае праз горад і ўпадае ў Ператуць на поўдзень ад яго. Вадазбор узгорысты. Рэчышча каналізаванае ў сярэднім цячэнні, ніжэй Дзяржынска. У межах горада на рацэ ёсць сажалкі.
Літаратура
Ліст карты N-35-79. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Басейн Усы (верхні прыток Нёмана)