Тумяліна́ () — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаскай сянюніі. Размешчана за каля аўтамабільнай дарогі Дукшты — Ігналіна і чыгункі Вільня — Даўгаўпілс. Насельніцтва — 17 чал. (2001 г.). На поўдні знаходзіцца возера Дзіснай. Дзейнічаюць стараверскія могілкі (з 1854 года).

Гісторыя У 1921—1939 гадах — вёска ў складзе Свянцянскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

Насельніцтва 1921 год — 85 жыхароў, 9 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 7.. 1938 год — 82 жыхары, 14 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1,s. 46.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Дукштаская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Ігналінскага раёна