Стартап, стартап-кампанія (ад «пачынаць спачатку») — маладая кампанія, створаная для праверкі і распрацоўкі новай бізнес-ідэі. Стартапы будуюцца на аснове навуковых інавацый або інавацыйных тэхналогій, якія яшчэ не прадстаўлены на рынку. Стартапы маюць абмежаваны набор рэсурсаў, напачатку сутыкаюцца з высокай нявызначанасцю і часта правальваюцца, толькі невялікая іх частка становіцца паспяховым бізнесам.
У асноўным тэрмін «стартап» выкарыстоўваецца ў дачыненні да інтэрнэт-кампаній і іншых фірм, якія працуюць у сферы IT, аднак гэтае паняцце распаўсюджваецца і на іншыя сферы дзейнасці.
Інавацыі, на аснове якіх будуюць свой бізнес стартап-кампаніі, могуць быць як глабальнымі для ўсяго свету, так і інавацыйнымі ў асобна ўзятай краіне, прычым у іншых краінах гэта можа ўжо не быць інавацыяй.
Сярод стартапаў, якія былі створаны беларусамі, вядомыя PandaDoc, MAPS.ME, MSQRD, Flo, OneSoil.
Стадыі развіцця У развіцці стартапаў выдзяляюць некалькі стадый. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца скарочаная класіфікацыя, згодна з якой стартап мінае ў сваім развіцці 6 стадый: задума (pre-seed) «сяўба» (seed) пуск (startup) рост (growth) пашырэнне (expansion) спыненне, «выхад» (exit).
Час ад часу выкарыстоўваецца і больш пашыраная класіфікацыя стадый стартапа: PRE — STARTUP Стадыя pre-seed (pre-seed stage) Seed стадыя (seed stage) Прататып (prototype) Працуючы прататып (working prototype) Альфа-версія прадукта або праекта (alpha) Закрытая бэта-версія прадукта або праекта (private beta) Публічная бэта-версія прадукта або праекта(public beta)
ПУСК Пуск, або ранняя startup-стадыя (launch, or early startup stage) Стадыя startup (startup stage) Работа з першымі кліентамі, або позняя startup-стадыя (first clients, or late startup stage)
POST STARTUP Стадыя роста (growth stage) Стадыя пашырэння (expansion stage) Стадыя выхада (exit stage) Pre-IPO stage (пры выхадзе праз правядзенне IPO — Initial Public Offering, ці пачатковае размяшчэнне кампаніяй сваіх акцый на біржы) IPO (пры выхадзе на IPO)
Экасістэма На памер і поспех стартапа уплывае яго экасістэма — прастора, у якой стартап запускаецца і расце. Падтрымкай стартапаў займаюцца як асобныя прадпрымальнікі (бізнес-анёлы, венчурныя інвестары, ментары), так і арганізацыі (універсітэты, бізнес-інкубатары, інвестыцыйныя кампаніі і стартап-хабы). Рэгіён з усімі гэтымі элементамі лічыцца «моцнай» стартап-экасістэмай.
Адной з самых вядомых экасістэм стартапаў з’яўляецца Крамянёвая даліна ў Каліфорніі, дзе буйныя тэхналагічныя кампаніі і вядомыя ўніверсітэты, такія як Стэнфардскі ўніверсітэт, ствараюць неабходнае асяроддзе. Ва ўсім свеце робяцца спробы аб’яднаць фундаментальныя даследаванні, універсітэты і тэхналагічныя паркі, каб стварыць зручныя для стартапаў экасістэмы. Напрыклад, у Ізраілі створана ўласная «Крамянёвая даліна» — Silicon Wadi, у Францыі — Inovallée, у Расіі - Інавацыйны цэнтр «Сколкава».
У Беларусі існуе дзяржаўны Парк высокіх тэхналогій, для стартапаў ПВТ мае ўласны бізнес-інкубатар. Развіццю стартапаў у Беларусі паспрыялі стартап-хаб Імагуру, конкурс Social Weekend, венчурныя фонды Zubr Capital і Bulba Ventures.
Гл. таксама MVP Віктар Пракапеня
Катэгорыя:Кампаніі