Палеаіндзейцы — умоўнае найменне першых людзей, засяліўшых Амерыканскі кантынент у канцы апошняга ледніковага перыяду (у Еўропе — віслінскае абледзяненне, у Паўночнай Амерыцы — вісконсінскае абледзяненне). Працэс засялення Амерыкі з’яўляецца прадметам спрэчак і даследаванняў. Прэфікс «пале»-(παλαιός) з грэчаскай мовы перакладаецца як старажытны або антычны, адпаведна, саміх палеаіндзейцаў пазначаюць як людзей, якія жылі ў заходнім паўшар’і ў эпоху палеаліту.

Дадзеныя сведчаць, што асноўнай прычынай міграцыі праз Берынгаў праліў была паляванне на буйных жывёл. Так, паміж 47 000 і 14 000 гадамі да нашай эры дробныя і ізаляваныя плямёны паляўнічых-збіральнікаў працягвалі паэтапна перасякаць заліў і трапляць на Аляску. Паміж 18 500 і 15 500 гадамі да нашай эры пачалося раставанне льдоў, і ўздоўж ціхаакіянскага ўзбярэжжа ўтварыліся новыя калідоры, якія дазволілі шматлікім жывёлам і людзям міграваць на поўдзень page 2 . Людзі перамяшчаліся пешшу або плылі на прымітыўных лодках ўздоўж берагавой лініі. Аднак навукоўцы так і не высветлілі дакладныя даты засялення і маршруты перамяшчэння, што па-ранейшаму застаецца прадметам пастаянных абмеркаванняў.

Асноўным доказам знаходжання чалавека ў заходнім паўшар’і служаць каменныя прылады, дзіды і скрабкі, знойдзеныя пры раскопках. З іх дапамогай археолагі і антраполагі імкнуцца даведацца пра культуру і паходжанне старажытных індзейцаў. Было высветлена, што індзейцы з’яўляюцца нашчадкамі плямёнаў, якія засялялі пераважна Паўночную частку сучаснай Расіі, у прыватнасці, Сібір. Аднак даследаванні паказалі, што індзейцы і народы рускай Поўначы не маюць моўнага і генетычнага сваяцтва, прычынай чаго, верагодна, служыць тое, што сучасныя паўночныя народы ўтварыліся ў выніку новай міграцыйнай хвалі, якая выціснула продкаў індзейцаў. У 8000-7000 гадах да нашай эры кліматычныя умовы сталі больш спрыяльнымі, што дазволіла многім палеаіндзейскім плямёнам перайсці да аседлага і сельскагаспарчага ладу жыцця.

Храналогія

Згодна з найбольш вядомай кропцы гледжання, першыя людзі прыбылі ў Амерыку праз яшчэ існаваўшы тады Берынгаў перашыек (Берынгію) паміж Сібірру і Аляскай 40 000-17 000 гадоў назад, калі ўзровень вады ў моры быў досыць нізкім для ўтварэння перашыйка. Па найбольш верагоднай версіі, людзі ішлі ўздоўж шляхоў міграцыі буйных жывёл, цяпер вымерлых.

Іншая версія абвяшчае, што людзі маглі выкарыстоўваць лодкі, каб трапіць на Аляску. Па найбольш распаўсюджанаму пункту гледжання, першае перасяленне адбылося каля 11 тыс. гадоў таму (хоць ёсць і гіпотэзы больш ранняга перасялення — гл. артыкулы Лузія (выкапнёвы чалавек), Н'едзе Гідон. Застаецца прадметам спрэчак іх шлях па амерыканскім кантыненце: альбо ад Аляскі па Ціхаакіянскім узбярэжжы, альбо па цэнтральнай частцы мацерыка праз вольную ад ільдоў прастору паміж Лаурэнційскім ледзяным шчытом і глетчарамі Берагавых хрыбтоў на тэрыторыі Юкон у Канадзе.

Знаходкі ў XXI ст. чалавечай ДНК у пячорах Пэйслі ў штаце Арэгон паказваюць хутчэй на перамяшчэнне ўздоўж ўзбярэжжа каля 14 300 гадоў таму. Асобныя знаходкі ў Монтэ-Верде (Чылі) або Мідоўкрофце (Пенсільванія) таксама дазваляюць адсунуць дату першага перасялення на больш ранні тэрмін. Вельмі спрэчнай з’яўляецца датыроўка знаходкі ў Пячорах Блуфіш.

Унікальным генетычным маркерам палеаіндзейца і яго нашчадка — сучаснага індзейца з’яўляецца гаплагрупа Q-M3 і яе варыяцыі, якія ўзніклі ў выніку выпадковых мутацый, і перадаюцца па мужчынскай лініі. Іх даследаванне паказвае, што ў выніку малалікасці палеаіндзейскага насельніцтва і іх шырокага арэала рассялення, многія індзейскія групы развіваліся ў ізаляцыі адна ад адной. Такая ж гаплагрупа распаўсюджана сярод карэнных народаў Сібіры, Урала. Даследаванне генетыкі інуітаў і эскімосаў паказала, што дадзеныя папуляцыі патрапілі ў Амерыку значна пазней палеаіндзейцаў, і хоць іх і прынята адносіць да карэнных народаў Канады, індзейцамі яны не лічацца.

З’яўленне першых людзей Існуе папулярная гіпотэза, што першыя людзі, якія перабраліся праз Берынгаў перашыек (Берынгію) паміж Сібірру і Аляскай 30 000-40 000 гадоў таму, не з’яўляліся продкамі сучасных індзейцаў і валодалі афрыканападобными расавымі прыкметамі, не тыповымі для індзейцаў. Дадзеныя групы людзей жылі на паўночным усходзе Юкана паміж 32 000 і 30 000 гадамі да нашай эрыBradley, B. and Stanford, D. «The North Atlantic ice-edge corridor: a possible Palaeolithic route to the New world.» World Archaelogy 34, 2004Lauber, Patricia. Who Came First& New Clues ti Prehistoric americans. Washington, D.C: national Geographic Society, 2003.. На падставе гэтага археолагі Вальтэр Невеш і Эктар Пучарэлі сфармулявалі гіпотэзу аб «абарыгенах Амерыкі», якія прыбылі ў Амерыку на некалькі тысяч гадоў раней за індзейцаў (носьбітаў амерыканоіднай расы), і пазней, верагодна, знішчаных імі. А непасрэдна аднымі з продкаў індзейцаў з'яўляліся прадстаўнікі культуры Кловіс, якія жылі на тэрыторыі Нью-Мексіка.

Палеаіндзейскі перыяд

Самыя раннія сведчанні прысутнасці палеаіндзейцаў былі знойдзены на Алясцы (усходняя Берынгія), людзі апынулісь там прыкладна 20 тысяч гадоў назад, больш познія стаянкі знаходзяцца на канадскіх тэрыторыях сённяшняй Брытанскай Калумбіі, заходняй Альберты і раўнінах Олд-Кроў тэрыторыі Юкан. Пасля стаянкі палеаіндзейцаў паступова разыходзіліся па тэрыторыі двух амерыканскіх кантынентаў. Паколькі людзі разыходзіліся па шырокай геаграфічнай зоне, розныя групы сталі ізалявацца адна ад адной і развіваць розны лад жыцця і самабытную культуру.

Аднак некаторыя элементы побыту, такія, як спосаб вырабу інструментаў для палявання і каменных вырабаў, заставаліся агульнымі сярод розных груп індзейцаў. Падчас ледніковага перыяду палеаіндзейцы былі качэўнікамі, якія актыўна перамяшчаліся па амерыканскім кантыненце ў складзе невялікіх групаў ад 20 да 60 чалавек. Ежу здабывалі ў асноўным у летнія перыяды, калі ў рэках у вялікай колькасці вадзілася рыба, таксама палюючы на розных буйных звяроў, у тым ліку і мамантаў. Палеаіндзейцы таксама збіралі арэхі, грыбы, ягады і ядомыя карані. Да восені племя павінна было назапасіцца ежай у дастатку і прыгатаваць з шкур жывёл цёплую вопратку. Зімой індзейцы адпраўляліся ўглыб кантынента для лоўлі там рыбы і здабычы пушніны.

Познія кліматычныя змены і пахаладанне выклікалі вычарпанне прыродных рэсурсаў, што прывяло да больш актыўных міграцыяў сярод індзейскіх груп, якім даводзілася міграваць праз кожныя 3-6 дзён і за год пераадольваць адлегласці да 360 кіламетраў. Невялікія сямейныя групы аб’ядноўваліся вясной і летам для групавога палявання і да восені зноў падзяляліся на невялікія групы. Са шкураў забітых звяроў выраблялі вопратку ці выкарыстоўвалі іх для будаўніцтва палатак для сну. Прынята лічыць, што палеаіндзейцы ранняга і сярэдняга перыяду выжывалі ў асноўным за кошт палявання на мегафауну; шарсцістых мамантаў, гіганцкіх баброў (Castoroides), стэпавых зуброў, аўцабыкоў, мастадонтаў і канадскіх аленяў

Выключэннем была культура Кловіс, якая існавала прыкладна ў 11 500 годзе да нашай эры, прадстаўнікі якой сілкавалася ў асноўным рыбай, морапрадуктамі і расліннымі прадуктамі. Менавіта ў гэтай культуры ўпершыню з’яўляюцца першыя каменныя наканечнікі, якія маюць вострыя і сіметрычныя абрысы з канаўкай побач з асновай, куды ўстаўлялася дрэўка дзіды. Каменныя наканечнікі хутка сталі распаўсюджвацца сярод суседніх плямёнаў. Пры гэтым тэхналогія вырабу дзіды заставалася аднолькавай на працягу некалькіх сотняў гадоў, што кажа аб тым, што веды аб вырабе дзіды перадаваліся пэўнай групай майстроў. У нейкі момант такая сістэма перадачы ведаў знікае (верагодна, з-за знікнення культуры Кловіс), і розныя плямёны пачынаюць распрацоўваць новыя стылі вырабу дзіды, якія, аднак, не распаўсюджваліся па кантыненце, як наканечнікі культуры Кловіс, што можна растлумачыць зніжэннем сацыяльнага навучання і, верагодна, агульнымі ўзаемадзеяннямі паміж паўночнаамерыканскімі плямёнаміДревние люди в Северной Америке учились изготовлять орудия труда у одного мастера.

Палеаіндзейцы былі добрымі паляўнічымі і выкарыстоўвалі для палявання розныя інструменты, умелі самымі рознымі спосабамі вырабляць вострыя наканечнікі і каменныя інструменты для раздзелкі тушы. Археолагі выявілі, што інструменты, зробленыя адным племянем, перамяшчаліся на велізарныя адлегласці ў паўночнай Амерыцы, напрыклад, паміж Паўночнай Дакотай і паўночна-заходнімі тэрыторыямі Канады, Мантаны і Ваёмінга, што гаворыць аб існаванні гандлю. Так верагодныя гандлёвыя шляхі былі знойдзены ў Брытанскай Калумбіі, на ўзбярэжжы Каліфорніі.

Ледавікі, якія пакрываюць паўночную частку паўночнага кантынента Амерыкі, сталі раставаць, вызваляючы новыя жыццёвыя прасторы ў перыяд паміж 17 500-14 500 гадамі да нашай эры. У гэты ж час пачынаецца знікненне мамантаў па ўсім свеце. Адначасова на паўночным кантыненце выміраюць усе вярблюды і коні. Другія ў далёкім будучыні будуць зноў завезеныя ў Амерыку разам з іспанскімі і брытанскімі каланістамі са Старога Свету. Масавае выміранне ў чацвярцічны перыяд прымусіла многія плямёны змяніць свой лад жыцця і спосаб харчавання.

Прыкладна паміж 10 500 і 9 500 гадамі да нашай эры паляўнічыя Вялікіх раўнін выжываюць за кошт здабычы мяса і шкуры бізона, што стала тыпова для археалагічны культуры Фолсам. Іх прадстаўнікі падарожнічалі невялікімі сямейнымі групамі на працягу ўсяго года, вяртаючыся ў пэўны час года на пэўныя стаянкі для палявання на бізона, дзе будавалі палаткі, індзейцы здабывалі і разбіралі мяса, апрацоўвалі шкуры і затым працягвалі падарожжа. (Падобны лад жыцця захоўвалі многія індзейцы да XIX стагоддзя, да масавага вынішчэння бізонаў брытанскімі каланістамі, што прывяло да масавага голаду і вымірання індзейскіх груп). Палеаіндзейцы заўсёды жылі невялікімі групамі і іх агульная колькасць была нізкай.

Паўднёвая Амерыка Засяленне Паўднёвай Амерыкі адбывалася за кошт міграцыі палеаіндзейцаў ў Паўднёвую Амерыку ў пошуках новай жыццёвай прасторы. Гэта былі пераважна невялікія групы збіральнікаў і паляўнічых на буйных жывёлJosé R. Oliver, Implication of taima-taima and the Peopling of Northern of South America. bradshawfoundation.comOliver, J.R., alexander, C.S. (2003). Ocupation humans del Plesitoceno terminal en el Occidente de Venezuela. Maguare, 17 83-246. Яны сяліліся ў асноўным у раўнінных, горных, стэпавых і саванных зонах Венесуэлы, Перу і ЭквадораTOM D. DILLENALY, The late Pleistocene Cultures of South America. Evolutionary Anthropolgy, 1999. Недалёка ад венесуэльскага горада Каро у раскопках былі знойдзены пакінутыя людзьмі петрагліфы Тайма Тайма, датаваныя прыкладна паміж 14,200 — 12,980 гадамі да нашай эры, якія даюць зразумець, што гэтыя людзі палявалі на мамантаў. Больш познія культуры, датаваныя 11,000 гадоў да нашай эры і якія выкарыстоўваюць кароткія, «рыбінападобныя» наканечнікі для палявання, маюць больш шырокую геаграфію рассялення, пераважна ў цэнтральнай і паўднёвай частцы кантынента. Паколькі засяленне Паўднёвай Амерыкі адбывалася пазней і больш старажытнымі групамі палеаіндзейцаў, некаторыя сучасныя індзейцы Паўднёвай Амерыкі, асабліва плямёны, якія знаходзяцца доўгі час у ізаляцыі, захоўваюць архаічныя рысы і нават могуць валодаць іншымі расавымі рысамі, чым асноўная група індзейцаў. Напрыклад, у раёнах Амазоніі і на Вогненнай Зямлі — на самым поўдні паўднёваамерыканскага кантынента, прадстаўнікі народнасці бакаіры захавалі палеаіндзейскія рысы — даліхацэфалію, нізкі рост і кучаравыя валасы. Іншая нешматлікая група індзейцаў Патагоніі на поўдні паўднёваамерыканскага кантынента, наадварот вылучаецца высокім ростам, шырокай сківіцай, прамым носам і цёмнай скурай.

Архаічны перыяд