Руднянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Рудня.

Геаграфія Плошча раёна — 2111 км².

Мяжуе з Веліжскім, Дзямідаўскім, Смаленскім і Красненскім раёнамі. На захадзе мяжуе з Віцебскай вобласцю Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Руднянскі раён утвораны ў 1929 годзе.

Дэмаграфія Колькасць насельніцтва, жыхароў: 28 037 (2002), 25 506 (2010), 22 918 (2017).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У склад Руднянскага раёна ўваходзяць 2 гарадскія і 8 сельскіх паселішчаў: Руднянскае гарадское паселішча Галынкаўскае гарадское паселішча Казіміраўскае сельскае паселішча Клярынаўскае сельскае паселішча Круглоўскае сельскае паселішча Любавіцкае сельскае паселішча Панізоўскае сельскае паселішча Перавалоцкае сельскае паселішча Смалігоўскае сельскае паселішча Чысцікаўскае сельскае паселішча

Транспарт Аўтадарога Арол — Віцебск.

Славутасці Былая ўніяцкая, цяпер праваслаўная царква Успення Прасв. Багародзіцы ў вёсцы Любавічы, помнік архітэктуры барока. Былы касцёл, цяпер царква Св. Тройцы ў вёсцы Мікуліна.

Страчаная спадчына Сінагога ў вёсцы Любавічы.

Вядомыя асобы Мікалай Аляксеевіч Сташанкоў (нар. 15 сакавіка 1934 года ў вёсцы Драгелі) — савецкі беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, міністр гандлю БССР. Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў (нар. 4 мая 1949 года ў вёсцы Круглоўка) — доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Руднянскі раён на Radzima.org

Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці