Обша () — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Смаленскай і Цвярской вобласці, упадае ў раку Мяжу (Мёжу).

Назва Паводле К. Бугі, назва балцкага паходжання, звязаная з літоўскім apušė "асіна".

Гідраграфія Даўжыня — 153 км, плошча басейна — 2080 км², сярэдні расход вады за 47 км ад вусця — 11,5 м³/с. Належыць да басейна Заходняй Дзвіны і Балтыйскага мора, найбуйнейшы населены пункт — горад Белы.

Самыя вялікія прытокі — Белая, Нача (левыя); Льба (правы).

Крыніцы

Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цвярской вобласці Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны