Ве́ндаражскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вендараж.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хрыпялёўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета са скасаванага Семукацкага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Александроў, Альхоўка, Барок, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Мікалаеўка, Міхайлаўск, Навабеліца, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа), таксама ў склад сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў Цішоўскага сельсавета (Барсукі, Вясёлы, Гуслішча, Гуслянка, Жабін Паўднёвы, Жабін Паўночны, Залессе, Навасёлкі, Паддуб’е і Ямніца)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. 4 чэрвеня 1965 года ў склад адноўленага Семукацкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Александроў, Альхоўка, Барок, Барсукі, Бярозаўка, Вялікія Бялевічы, Дуброўка, Катвіна, Коркаць, Майшчына, Малыя Бялевічы, Паддуб’е, Паўлаўск, Рубеж і Укружжа)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).. 13 лютага 2014 года скасавана вёска Хвашчоўка.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1825 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,2 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 1,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1470 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 33 населеныя пункты (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2007 Гаспадаркі, 2007 Насельніцтва, 2009Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года Атнянка вёска 17 10 24 Барсукі вёска 9 8 14 Бартнякі вёска 7 4 6 Будзішча вёска 77 35 77 Бяляўшчына вёска 25 16 33 Бярозаўка вёска 22 16 22 Варатыншчына вёска 18 14 9 Вендараж аграгарадок 335 135 306 Вясёлы пасёлак 18 10 24 Гуслішча вёска 182 65 153 Гуслянка вёска 25 18 24 Дубінка вёска 135 41 138 Журавец 1 вёска 10 6 6 Журавец 2 вёска 7 6 5 Завярэжжа вёска 87 33 68 Залессе вёска 44 19 41 Карчомка вёска 57 28 55 Концы вёска 4 4 4 Красная Слабада вёска 8 4 7 Куты вёска 67 38 60 Масальшчына вёска 3 2 4 Маяк вёска 2 1 4 Міхалёва вёска 330 117 328 Навасёлкі вёска 50 25 45 Новы Вендараж вёска 167 52 173 Новы Сінін вёска 33 14 24 Панізоў вёска 5 5 5 Станцыя Вендрыж пасёлак 42 15 38 Стары Сінін вёска 24 13 20 Угалле вёска 34 19 24 Хрыпялёва вёска 70 29 44 Южны Жабін пасёлак 0 0 3 Ямніца вёска 23 13 37

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Зялёная Слабада — вёска. Капейнае — вёска. Лавец — вёска. Паўночны Жабін — вёска (скасавана ў 1998 годзе). Хвашчоўка — вёска (скасавана ў 2014 годзе). Шараеўка — вёска.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе