Арэ () — былая воласць у Эстоніі ў складзе павета Пярнумаа. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 24 кастрычніка 2017 года ўвайшла ў склад новай воласці Торы.

Воласць Арэ знаходзілася ў паўднёва-заходняй Эстоніі і мела плошчу 161 км². Воласць знаходзілася за 17 км ад горада Пярну. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Арэ. Акрамя яго, у воласць уваходзілі таксама вёскі Эаверы, Элбу, Курэна, Леплаанэ, Муру, Нііду, Суігу, Табрыя, Перывера, Парыселья і Вёла.

Насельніцтва

Веб-сайт Інтэрнэт-сайт воласці Арэ

Катэгорыя:Воласці Эстоніі