Іван Міхайлавіч Догель (, Залессе, Віцебская вобласць — , ) — расійскі фармаколаг. Ганаровы член Ваенна-медыцынскай акадэміі, Казанскага і Тартускага ўніверсітэта, замежных акадэмій і таварыстваў.
Скончыў Медыка-хірургічную акадэмію ў Пецярбургу (1854). З 1869 года прафесар Казанскага ўніверсітэта. Навуковыя працы па праблемах уздзеяння лекавых сродкаў на сардэчна-сасудзістую і нервовую сістэму. Упершыню вызначыў магчымасць рэфлекторнага спынення дзейнасці сэрца шляхам раздражнення слізістай абалонкі носа парай хлараформу.
Літаратура