Гуса́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гусарка.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гусаркаўскі (Гусарскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Судзілаўскага сельсавета (4 населеныя пункты: Краснае, Пожар, Рэкта і Чэпелькі)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 25 лістапада 2009 года скасавана вёска ПожарРешение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета перададзены вёскі Круглае і Хацень, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Клімавіцкага раённага выканаўчага камітэтаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лазовіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Азерцы, Востраў і Паўлавічы)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области .

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 17 населеных пунктаў (2015 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі Азерцы вёска 5 5 Бліунг вёска 13 8 Бухоўка вёска 7 7 Востраў вёска 1 1 Гусарка вёска 58 28 Ерашоўка вёска 19 10 Зімніцы вёска 5 4 Зялёны Клін вёска 37 17 Канахоўка вёска 76 32 Круглае вёска 22 13 Паўлавічы вёска 282 112 Рэкта вёска 9 6 Селішча вёска 35 21 Свірэль вёска 62 32 Свішчава вёска 45 22 Хацень вёска 412 141 Чэпелькі вёска 7 3Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 443 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія. Станам на 2015 год насельніцтва Гусаркаўскага сельсавета складала 1095 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 844 чалавекі. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 813 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе