Вуліца Гашкевіча — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, якая знаходзіцца ў мікрараёне Лошыца. Названа ў гонар дыпламата Іосіфа Гашкевіча. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

Размяшчэнне Вуліца Гашкевіча пачынаецца ад Ігуменскага тракта і сканчваецца на скрыжаванні з вуліцай Уладзіслава Сыракомлі. Даўжыня — 750 м.

На вуліцы размешчаны касцёл Маці Божай Ружанцовай, сярэдняя школа № 111, гандлёва-забаўляльны цэнтр «Е-сіці» і іншыя аб’екты.

Побач з вуліцай размешчаны сад Гашкевіча і сквер Вілкаўшчына.

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)