Ісаа́к Я́каўлевіч Памеранчу́к (, Варшава — ) — савецкі фізік-тэарэтык. Акадэмік АН СССР (1964, член-карэспандэнт 1953).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (1936). З 1940 у Фізічным інстытуце, з 1943 у Інстытуце атамнай энергіі, з 1946 у Інстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі АН СССР, адначасова прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, фізіцы цвёрдага цела, тэорыі квантавых вадкасцей, фізіцы элементарных часціц і высокіх энергій.

Прадказаў сінхратроннае выпрамяненне (1944; разам з Д. Д. Іваненкам). Выявіў анамальны характар плаўлення (зацвердзявання) гелію-3 (эфект Памеранчука; 1950) і прапанаваў новы метад атрымання нізкіх тэмператур. Сфармуляваў адно з асноўных палажэнняў квантавай тэорыі поля (гл. тэарэма Памеранчука). Зрабіў важкі ўклад у стварэнне першых у СССР ядзерных рэактараў.

Узнагароды Дзяржаўныя (Сталінскія) прэміі СССР 1950, 1952.

Творы Собрание научных трудов. Т. 1—3. М., 1972.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Фізікі-тэарэтыкі СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Выпускнікі СПбДПУ