Інстытут эвалюцыйнай антрапалогіі Таварыства Макса Планка (, скарочанае найменне MPI-EVA) — міждысцыплінарны навукова-даследчы інстытут у Лейпцыгу (Германія), адзін з інстытутаў Таварыства развіцця навукі імя Макса Планка. Асноўная задача інстытута складаецца ў даследаванні гісторыі, эвалюцыйнай разнастайнасці і магчымасцяў чалавечага арганізма, у тым ліку ў параўнанні з вышэйшымі прыматамі.
Інстытут заснаваны ў 1997 годзе.
Падраздзяленні Інстытут складаецца з пяці аддзяленняў: Аддзяленне эвалюцыйнай і параўнальнай псіхалогіі — вывучае паводніцкае і моўнае развіццё дзяцей, а таксама паводзіны прыматаў ў няволі; Аддзяленне эвалюцыйнай генетыкі — вывучае малекулярныя адрозненні людзей і вышэйшых прыматаў, а таксама эвалюцыю чалавека з дапамогай метадаў малекулярнай генетыкі (малекулярная антрапалогія); Аддзяленне эвалюцыі чалавека — вывучае перадгісторыю чалавека на падставе выкапневых рэшткаў; Аддзяленне прыматалогіі — вывучае паводзіны розных відаў вышэйшых прыматаў ў натуральных умовах на падставе непасрэдных назіранняў і з дапамогай генетычнага і гарманальнага аналізу. Аддзяленне чалавечых паводзін, экалогіі і культуры (адкрыта ў 2015 годзе) — прадугледжвае вывучаць прыроду чалавечай адаптацыі і разнастайнасць чалавечых таварыстваў; Аддзяленне лінгвістыкі (існавала ў 1998-2015 гг.) — вывучала разнастайнасць чалавечых моў і яго гістарычную аснову (асноўныя напрамкі — гістарычная лінгвістыка і тыпалогія).
Кіраўніцтва
Кожнае з пяці аддзяленняў інстытута мае свайго дырэктара, пры гэтым кожны з дырэктараў па чарзе выконвае абавязкі выканаўчага дырэктара інстытута (на працягу двух гадоў): Аддзяленне псіхалогіі развіцця і параўнальнай псіхалогіі — Майкл Тамазэла; Аддзяленне эвалюцыйнай генетыкі — Свантэ Пяэба; Аддзяленне эвалюцыі чалавека — Жан-Жак Юблен; Аддзяленне прыматалогіі — Крыстоф Бёш; Аддзяленне чалавечых паводзін, экалогіі і культуры — Рычард МакЭлрэт; Аддзяленне лінгвістыкі — Бернард Камры (да 2015 года).
Вядомыя праекты Расшыфроўка геному неандэртальца З 2005 Інстытут эвалюцыйнай антрапалогіі працуе над расшыфроўкай геному неандэртальца на аснове наяўных акамянелых рэшткаў. Было выяўлена, што паслядоўнасці ДНК неандэртальца і сучаснага чалавека супадаюць амаль на 100 %, пры гэтым асаблівасцю неандэртальцаў з'яўлялася тое, што яны не маглі піць малако.Геном неандертальцев будет реконструирован (07 июля 2005 года) , Генетики открывают тайну нашего происхождения, Неизвестные предки Стварэнне Атласа моўных структураў Сусветны атлас моўных структураў (The World Atlas of Language Structures) быў апублікаваны выдавецтвам Oxford University Press ў выглядзе кнігі з дадаткам CD у 2005, ён таксама даступны на сайце http://wals.info. Ён уяўляе сабой вялікую базу дадзеных па розным моўным з'явам розных узроўняў (фаналагічным, граматычным, лексічным), створаную калектывам з больш чым 40 аўтараў пад кіраўніцтвам М. Хаспельмата, М. Драйера, Д. Гілан і Б. Комри.
У Атлас уключана 141 карта з тлумачальным тэкстам, кожная карта дэманструе размеркаванне пэўнай з'явы ў вялікаай моўны выбарцы (ад 120 да 1370 моў). Усяго ў Атласе прыцягваецца матэрыял 2650 моў свету. Дакументацыя моў свету Шэраг праектаў аддзялення лінгвістыкі прысвечаны дакументацыі раней не апісаных або недастаткова апісаных моў, многія з якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. У прыватнасці, супрацоўнікі аддзялення працавалі і працуюць над мовамі: Каўказа — аварская, лезгінская, бяжтынская, цэзская, хваршынская, чачэнская і інгушская мовы Інданэзіі — некалькі малайска-палінезійскіх моўResearch — Jakarta Field Station Андаманскіх астравоў — джарава Паўднёвай Амерыкі — масетэн (ізалят), кахінава (сям'я пана) і інш. Паўднёвай Сібіры — цюркскія мовы саяна-алтайскага рэгіёну Афрыкі — заходні !хонг (Намібія)
На Аддзяленні лінгвістыкі таксама арганізуецца архіў дадзеных па неапісаным, мала апісаным і выміраючым мовам (галоўным чынам лічбавыя запісы).
Каардынаты Max Planck Institute for Evolutionary Anthropology Deutscher Platz 6 04103 Leipzig
Спасылкі Афіцыйны сайт MPI-EVA Бригитта Пакендорф. АОтделение лингвистики Института эволюционной антропологии общества Макса Планка и изучение языков Сибири
Катэгорыя:Антрапалогія Катэгорыя:Біялагічныя арганізацыі Катэгорыя:Лейпцыг Катэгорыя:Эвалюцыйная біялогія Катэгорыя:Навуковыя інстытуты паводле алфавіта Катэгорыя:Навуковыя інстытуты, заснаваныя ў 1997 годзе Катэгорыя:Таварыства Макса Планка