Капы́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі. Мяжуе з Уздзенскім, Слуцкім, Салігорскім, Клецкім, Нясвіжскім, Стаўбцоўскім раёнамі.

Геаграфія Рэльеф раёна пераважна раўнінны, з захаду на ўсход раён перасякае Капыльская града. Вышэйшы пункт (243 м) знаходзіцца ў раёне вёскі Нізкавічы. Самы нізкі абсалютны пункт над узроўнем Балтыйскага мора (152 м) каля вёскі Макраны. Глебы раёна па ўрадлівасці ў сярэднім 35 балаў. Пераважна яны дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя, пясчаныя, суглінкавыя і ёсць часткова забалочаныя. Асушаныя землі займаюць 38060 гектараў, з іх тарфянікі — 14,8 тысяч гектараў. Сярод карысных выкапняў пераважае торф: 29 радовішчаў з агульным запасам 26 млн тон. Радовішча мелу «Загуменне» мае запас 218 тыс. тон. Ёсць таксама радовішча жвіру і пяску з агульным запасам 25 млн м³. Па тэрыторыі раёна працякаюць 28 рэк.

Гісторыя Тэрыторыя цяперашняга раёна была месцам большасці баявых дзеянняў Слуцкага збройнага чыну - узброенага выступлення супраць бальшавікоў у 1920 годзе.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Капыль. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Бабаўнянскі, Браткаўскі, Быстрыцкі, Вялешынскі, Вялікараёўскі, Евангелевіцкі, Капыльскі, Крывасёлкаўскі, Лешненскі (Ляшнянскі), Пацейкаўскі, Пясочанскі, Слабада-Кучынскі, Старакапыльскі, Цімкавіцкі, Чарнагубаўскі. 21 жніўня 1925 года скасаваны Чарнагубаўскі сельсавет, утвораны Шастакоўскі нацыянальны польскі сельсавет, які 7 жніўня 1926 года перайменаваны ў Ланцуцкі нацыянальны польскі сельсавет. 24 верасня 1926 года скасаваны Капыльскі і Цімкавіцкі сельсаветы, утвораны Прускі сельсавет з цэнтрам у мястэчку Цімкавічы. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Мінскай акругі. У 1929 годзе Евангелевіцкі сельсавет перайменаваны ў Ванелевіцкі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Грозаўскі, Пукаўскі, Старыцкі, Труханавіцкі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна, якія 12 лютага 1935 года перададзены ў склад адноўленага Грэскага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе адноўленай Слуцкай акругі. 14 жніўня 1937 года скасаваны Ланцуцкі нацыянальны польскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Капыль атрымаў статус гарадскога пасёлка, статус Цімкавіч паніжаны да вёскі, замест Цімкавіцкага местачковага Савета зноў утвораны Цімкавіцкі сельсавет.

З 20 верасня 1944 года раён у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Быстрыцкі, Крывасёлкаўскі, Лешненскі, Прускі, Старыцкі сельсаветы, утвораны Блеўчыцкі сельсавет. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Грозаўскі і Пукаўскі сельсаветы скасаванага Грэскага раёна, 8 жніўня 1959 года — Бучацінскі, Жыліхаўскі, Семежаўскі, Смоліцкі сельсаветы скасаванага Чырвонаслабодскага раёна. 24 мая 1960 года скасаваны Вялешынскі, Пукаўскі, Смоліцкі і Старакапыльскі сельсаветы, утвораны Капыльскі сельсавет, Ванелевіцкі сельсавет перайменаваны ў Доктаравіцкі. 5 мая 1962 года скасаваны Жыліхаўскі сельсавет, 8 чэрвеня 1963 года — Пясочанскі сельсавет. 16 студзеня 1969 года ўтвораны Камсамольскі сельсавет. 29 красавіка 1984 года Капыль атрымаў статус горада раённага падпарадкавання.

20 кастрычніка 1995 года горад Капыль і Капыльскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 28 мая 2013 года скасаваны Браткаўскі, Вялікараёўскі і Камсамольскі сельсаветыРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва 1971 — 62,1 тыс. чал. 2006 — 37,1 тыс. чал. 2009 — 32,8 тыс. чал.

На тэрыторыі раёна 211 населеных пунктаў, буйнейшыя з іх -- Цімкавічы, Семежава, Быстрыца.

Сродкі масавай інфармацыі Мясцовая прэса прадстаўлена праз выданні: Газета «Слава працы»—грамадска-палітычнае выданне. Выдаецца з мая 1930 г. Выходзіць 2 разы на тыдзень. Наклад — 5210 экз. (2011). Заснавальнік — Капыльскі раённы выканаўчы камітэт. Рэгіянальная газета «Інфа-Кур’ер». Недзяржаўнае штотыднёвае грамадска-палітычнае выданне. Зарэгістравана ў сакавіку 2001 года. Выдаецца на 24-х палосах фармату А3. Наклад — ад 6400 да 7300 экз. (2011). Распаўсюджваецца праз «Белсаюздрук», па падпісцы праз «Белпошту», праз прадпрыемствы рознічнага гандлю. Праграма радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны».

Старшыні Капыльскага райвыканкама 3 верасня 2010 — 3 сакавіка 2016 — Анатоль Жданеня. 3 сакавіка 2016 — 29 ліпеня 2019 — Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч. 31 ліпеня 2019 — цяперашні час — Сяргей Міхайлавіч Пілішчык.

Вядомыя асобы Алесь Адамовіч (1927, Канюхі — 1994), беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Сяргей Адамавіч Астрэйка Анатоль Астрэйка Мікалай Юліянавіч Баранаў Надзея Іванаўна Букатая Павел Жаўрыд (1889, Цяцераўка — 1939), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну Алесь Ліпай (1966, Андросаўшчына — 2018), беларускі журналіст і паэт Мікалай Аляксандравіч Новік Мікалай Васілевіч Рамашка (1913, Дусаеўшчына—1944), Герой Савецкага Саюза. Аляксандр Рыгоравіч Таўпека (1914, Доктаравічы—1944), Герой Савецкага Саюза (1944). Кузьма Чорны (1900, Борка-Бялевічы — 1944) — беларускі празаік, драматург, публіцыст Сяргей Анатольевіч Бяляўскі (нар. 1992, Сцяпуры) — беларускі мастак, цырульнік, гісторык.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Капыльскі раённы выканаўчы камітэт Капыльскі раён на сайце Мінскага аблвыканкама Разнастайная інфармацыя пра Капыль і Капыльскі раён

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе