Ландакоцкірк’я () — Базіліка Хрыста-Караля) — сабор каталіцкага біскупства Рэйк’явіка, якое ахоплівае ўсю Ісландыю. Яшчэ яе называюць Kristskirkja. Архітэктар — Гуд’ёўн Самуэльсан. Ганаровы тытул папскай Basilica minor яна атрымала ў 1999. Знаходзіцца на ўзгорку, на захадзе Рэйк’явіка.
Асвечаная 23 ліпеня 1929 года.
Сёння адзіная каталіцкая школа ў Ісландыі далучана да царквы і знаходзіцца побач з ёй.
Катэгорыя:Храмы Рэйк’явіка Катэгорыя:Каталіцкія храмы Ісландыі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Гуд’ёўна Самуэльсана