Та́лва — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ілія (прыток Віліі, басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 30 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля вёскі Зарэчча. Упадае ў Ілію за 2,5 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Крамянец. Вадазбор у межах Мінскага ўзвышша. Рэчышча часткова каналізаванае.

Літаратура  — С. 75.

Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник « Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Прытокі Іліі