Віктар Аляксандравіч Сняжы́цкі (нар. , в. Гарнастаевічы, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі кардыёлаг і дзяржаўны дзеяч. Доктар медыцынскіх навук (2006), прафесар (2008). Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў. Замежны член Расійскай акадэміі навук (2022, кардыялогія).Протокол по избранию иностранных членов РАН

Біяграфія Скончыў у 1984 годзе з адзнакай Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасць «Лячэбная справа». У 1984—1986 гадах клінічны ардынатар кафедры шпітальнай тэрапіі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1989 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Унутраныя хваробы». У 1989—1995 гадах асістэнт кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1995—2001 гадах загадчык аддзяленнем Гродзенскага абласнога кардыялагічнага дыспансера, у 2001—2006 гадах — галоўны ўрач.

У 2004—2008 гадах дацэнт кафедры шпітальнай тэрапіі ГрДМУ, з 2006 года прафесар. У 2006—2009 гадах прарэктар па навуковай працы, у 2009—2010 — першы прарэктар, з 2010 па 2020 гады — рэктар Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Гродзенскай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.

Навуковая дзейнасць Навуковыя даследаванні прысвечаны праблемам лячэння артэрыяльнай гіпертэнзіі, ішэмічнай хваробы сэрца, недастатковасці кровазвароту і парушэнням рытму сэрца. Аўтар звыш 450 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій і 25 патэнтаў.

Узнагароды медаль Францыска Скарыны, знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2007), медаль Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай царквы (2011), Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года № 191 «Аб узнагароджанні».

Спасылкі

Члены Савета Рэспублікі. Сняжыцкі Віктар Аляксандравіч Віктар Аляксандравіч Сняжыцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Рэктары Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Кардыёлагі Беларусі Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь