Беларускія могілкі ў Саўт-Рыверы — праваслаўныя могілкі ў Саўт-Рыверы, у штаце Нью Джэрсі, ЗШАРАДАЎНІЦА НА ЧУЖЫНЕ. Пры царкве Св. Ефрасінні Полацкай.
Выбітныя асобы, пахаваныя на могілках Рыгор Арцюшэнка (1927—2004) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША; Радаслаў Астроўскі (1887—1976) — беларускі палітычны актывіст і лідар, першы прэзідэнт Беларускай цэнтральнай рады; Міхась Бахар (1929—2007) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША; Юрка Віцьбіч (1905—1975) — беларускі пісьменнік, публіцыст, краязнаўца, папулярызатар гісторыі Беларусі і дзеяч эміграцыі ў Амерыцы; Яўген Занкавіч (1923—1997) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗША, другі віцэ-прэзідэнт Беларускай цэнтральнай рады; Янка Золак (1912—2000)— беларускі паэт-эмігрант, празаік, выдавец; Міхась Кавыль (1915—2017) — беларускі паэт, рэдактар, грамадскі дзеяч; Іван Касяк (1909—1989) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у ЗШАМагіла Івана Касяка. Саўт-Рывер; Яўхім Кіпель (1896—1969) — беларускі грамадскі дзеяч, педагог; Святаслаў Коўш (1916—1997) — беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, пісьменнік; Мікалай Лапіцкі (1907—1976) — беларускі царкоўны дзеяч; Васіль Місюль (1889—1984) — дзеяч беларускай эміграцыі ў ЗША; Алег Махнюк (1928—2009) — беларускі грамадскі дзеяч, мастак; Нікандар Мядзейка (1914—1987) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, другі прэзідэнт Беларускай цэнтральнай рады; Пётр Андрэевіч Палягошка (1893—1961) — аўтар успамінаў пра пачаткі функцыянавання ГУЛАГ; Ірэна Міхайлаўна Рагалевіч-Дутко (1942—2020) — беларуская мастачка ў эміграцыі; Аляксандр Русак (1907—1957) — беларускі грамадскі дзеяч, інжынер; Ян Станкевіч (1891—1976) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч; Масей Сяднёў (1913—2001) — беларускі паэт, празаік; Роберт Цупрык (1954—2021) — беларускі грамадскі дзеяч, старшыня Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі; Віталь Цярпіцкі (1923—2017) — беларускі грамадскі дзеячПамёр Віталь Цярпіцкі; Барыс Шчорс (1916—1975) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны; Ігар Шчорс (1918—1992) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, калабарант з нацыстамі ў часы Другой сусветнай вайны; Эмануіл Ясюк (1906—1977) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Гл. таксама Беларускія могілкі (Іст-Брансуік)
Спасылкі
* Катэгорыя:Саўт-Рывер Катэгорыя:Могілкі ЗША