Паўправадніковы дыёд — электронная паўправадніковая прылада, якая пераўтварае электрычны ток праз p-n-пераход. Прасцейшы дыёд складаецца з двух паўправаднікоў, адзін з якіх называецца паўправадніком p-тыпу (ад ), а другі — паўправадніком n-тыпу (ад ). Такія назвы абумоўлены тым, што ў першым паўправадніку ёсць вялікая колькасць свабодных носьбітаў зараду — дзірак (так называюць «месца» ў электронным воблаку атама, дзе няма электрона), а ў другім — электронаў. Паўправадніковы дыёд мае два выхады, якія яшчэ называюцца электродамі (той, які злучаецца з паўправадніком p-тыпу называюць анодам, а з паўправадніком n-тыпу — катодам).

У паўправадніковым дыёдзе ток можа цячы толькі ў адным кірунку — ад аноду к катоду, што абумоўлена p-n-пераходам. Самыя распаўсюджаныя матэрыялы паўправадніковых дыёдаў — крэмній і германій.

Увогуле, дыёды дзеляцца на дзве групы − паўправадніковыя і непаўправадніковыя. Першыя, як ужо было напісана вышэй, выкарыстоўваюць p-n-пераход − дыёд складаецца з двух паўправаднікоў p-тыпу і n-тыпу, кожны з якіх мае вялікую колькасць свабодных носьбітаў зарада — дзірак і электронаў. Пры іх шчыльным злучэнні, на месцы кантакту ўзнікае вобласць, дзе пад дзеяннем дыфузійнага току зарады выраўніваюцца. На канцах гэтай вобласці ўзнікаюць зарады — адмоўны ў p-тыпу і дадатны ў n-тыпу (праз электроны і «дзіркі»).

Прыклад непаўправадніковага дыёда — лямпавыя (электравакуўмныя) дыёды — электронныя прылады, якія складаюцца з двух электродаў, адзін з якіх награваецца накальвальнай ніткай. Гэты электрод называюць катодам: з яго на анод электроны рухаюцца праз вакуум. Калі паспрабаваць падаць ток на халодны анод, то электроны, з прычыны адсутнасці цеплавога разгону, не будуць рухацца — ток праз дыёд не пацячэ. Акрамя іх, непаўправадніковымі дыёдамі з’яўляюцца газанапоўненыя дыёды — у іх, замест вакууму знаходзіцца інэртны газ, які лепш за вакуум праводзіць электрычны ток. Прыклад газанапоўненага дыёда — дыёд з дугавым зарадам, які абмежавана выкарыстоўваецца і цяпер. Нягледзячы на гэта, у сучасным свеце іменна паўправадніковыя дыёды самыя запатрабаваныя для прамысловасці, бо маюць невялікія габарыты і значна танней за непаўправадніковыя.

Асноўныя характарыстыкі і параметры дыёдаў

Вольт-амперная характарыстыка Максімальна дапушчальная пастаяннае зваротнае напружанне Максімальна дапушчальнае імпульснае адваротнае напружанне Максімальна дапушчальны пастаянны прамы ток Максімальна дапушчальны імпульсны прамы ток Намінальны пастаянны прамы ток Прамое пастаяннае напружанне на дыёдзе пры намінальным току (т. зв. «Падзенне напружання») Пастаянны зваротны ток, паказваецца пры максімальна дапушчальным зваротным напружанні Дыяпазон рабочых частот Ёмістасць Прабіўную напружанне (для ахоўных дыёдаў і стабілітронаў) Цеплавы супраціў корпуса пры розных варыянтах мантажу Максімальна дапушчальная магутнасць рассейванняБензарь В. К."Словарь-справочник по электротехнике, промышленной электронике и автоматике",Минск, издательство Вышэйшая школа,1985

Класіфікацыя дыёдаў

Тыпы дыёдаў па прызначэнні выпроствальныя дыёды прызначаныя для пераўтварэння пераменнага току ў пастаянны. Імпульсныя дыёды маюць малую працягласць пераходных працэсаў, прызначаныя для ўжывання ў імпульсных рэжымах працы. Дэтэктарныя дыёды прызначаныя для дэтэктавання сігналу Змешвальныя дыёды прызначаныя для пераўтварэння высокачастотных сігналаў у сігнал прамежкавай частоты. Переключательные дыёды прызначаныя для ўжывання ў прыладах кіравання узроўнем сверхвысокочастотных магутнасці. Параметрычныя Абмежавальныя дыёды прызначаныя для абароны радыё і бытавой апаратуры ад павышэння сеткавага напружання. Памнажальныя Наладкавымі Генератарных

Тыпы дыёдаў па частотным дыяпазоне Нізкачастотныя Высокачастотныя ЗВЧ

Тыпы дыёдаў па памеры пераходу Плоскасныя Кропкавыя

Тыпы дыёдаў па канструкцыі Дыёды Шоткі ЗВЧ-дыёды Стабілітроны Стабістары Варыкапаўы Святлодыёды Фотадыёды Pin дыёд Лавіна дыёд Лавіна-пралётныя дыёд Дыёд Ганна Тунэльныя дыёды Звернутыя дыёды

Іншыя тыпы Селенавы выпрамнік (вентыль) Медна-закісны выпрамнік (вентыль)Пасынков В. В., Чиркин Л. К.Полупроводниковые приборы: Учебник для вузов. — 4-е изд., перераб. и доп. изд. — М.: Высшая школа, 1987. — 479 с

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Паўправадніковы дыёд. Базавыя звесткі. селенавы выпрамнікі (агульная інфармацыя)

Дыёд