Джома Кеніята (Кеньята) (, , Гатунгу, Брытанская Усходняя Афрыка — , Мамбаса, Кенія) — кенійскі грамадскі і дзяржаўны дзеяч, першы прэм’ер-міністр у 1963—1964 і прэзідэнт Кеніі ў 1964—1978. Адзін з лідараў Панафрыканская руху.

Паходзіў з племя кікую. У 1928-31 гадах генеральны сакратар Цэнтральнай асацыяцыі кікую (адна з першых палітычных арганізацый кенійцаў). У 1931-46 гадах вучыўся і працаваў у СССР і Вялікабрытаніі. У 1947 годзе старшыня партыі Саюз афрыканцаў Кеніі. У 1952-59 гадах зняволены брытанскімі ўладамі па абвінавачванні ў прыналежнасці да рэлігійна-палітычнага руху «Мау-мау», потым у ссылцы. У 1960 годзе завочна абраны прэзідэнтам партыі Нацыянальны саюз афрыканцаў Кеніі.

Літаратура

Катэгорыя:Прэзідэнты Кеніі