2018 — невысакосны год.
Год малой радзімы ў Беларусі.
Падзеі
100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі
Студзень
2 студзеня: У Перу, недалёка ад Лімы, пры падзенні аўтобуса ў прорву загінулі 48 чалавек. 25 студзеня: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб садзейнічанні занятасці насельніцтва (у яго не ўвайшлі ўведзеныя раней нормы аб спагнанні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фінансаванне дзяржрасходаў). 28 студзеня: Саўлі Нійнісцё перавыбраны на пасаду Прэзідэнта Фінляндыі. 31 студзеня: Адбылося зацьменне Месяца.
Люты
4 лютага: Нікас Анастасіадзіс перавыбраны Прэзідэнтам Рэспублікі Кіпр. 9 лютага: У Пхёнчхане ўрачыста адкрыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2018. 11 лютага: Самалёт Ан-148 «Саратаўскіх авіяліній», які накіроўваўся з маскоўскага аэрапорта Дамадзедава ў Орск, пацярпеў крушэнне ў Падмаскоўі, на борце знаходзіўся 71 чалавек, усе яны загінулі. 15 лютага: Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасад міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча і міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко за непрыняцце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэннямі ў падведамасных арганізацыях. 17 лютага: Прах беларускай мецэнаткі Магдалены Радзівіл перапахаваны ў Касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску. 18 лютага: Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі. 18 лютага: Беларускі тэнісіст Максім Мірны правёў свой 100-ы фінальны матч у кар’еры. 21 лютага: Нарвежская лыжніца Марыт Б'ёрген выйграла 14-ы алімпійскі медаль і стала самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі Алімпіяд. 22 лютага: Беларуская каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Дзінары Алімбекавай і Дар’і Домрачавай выйграла залатыя медалі ў біятлоннай эстафеце на Алімпійскіх гульнях. 25 лютага: Скончыліся Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 у карэйскім Пхёнчхане.
Сакавік
9 сакавіка: Беларуска Дар’я Домрачава атрымала 31-ю перамогу на этапах Кубка свету па біятлоне. 10 сакавіка: ФК «Дынама-Брэст» выйграў Суперкубак Беларусі па футболе 2018. 14 сакавіка: Ангела Меркель перавыбрана на пасаду канцлера Германіі на чацвёрты тэрмін. 16 сакавіка: Беласток і Гродна падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. 17 сакавіка: Сі Цзіньпін пераабраны старшынёй КНР на трэці тэрмін. 18 сакавіка: Прэзідэнцкія выбары ў Расіі. Перамогу атрымаў Уладзімір Пуцін. 25 сакавіка: Лаўрэатам Абелеўскай прэміі «за дальнабачную праграму, якая звязвае тэорыю прадстаўленняў з тэорыяй лікаў» стаў Роберт Ленглендс. Святочным канцэртам і мітынгам адзначаны Дзень Волі ў Мінску. Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемераве, загінулі 60 чалавек, з іх большасць — дзеці.
Красавік
3 красавіка: Нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б’ёрндален аб’явіў пра завяршэнне спартыўнай кар’еры. 6 красавіка: Былы прэзідэнт Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе прыгаворана да 24 гадоў турмы ў выніку карупцыйнага скандалу. 6 красавіка Хакеісты гродзенскага «Нёмана» абаранілі тытул чэмпіёнаў Беларусі ў зкстралізе. Нарвежская лыжніца Марыт Б’ёрген аб’явіла пра завяршэнне спартыўнай кар’еры. 7 красавіка: У правінцыі Саскачэван (Канада) у выніку аварыі з удзелам аўтобуса загінулі 14 чалавек. ЗША, Францыя і Вялікабрытанія нанеслі серыю ракетных удараў па ўрадавых аб’ектах у Сірыі. 8 красавіка: У Японіі ўпершыню з Другой сусветнай вайны была адноўлена марская пяхота . 11 красавіка: Пры крушэнні ваенна-транспартнага самалёта Іл-76ТД у Алжыры загінулі 257 чалавек. 12 красавіка: Грамадзянская вайна ў Сірыі: Усходняя Гута перайшла пад кантроль войскаў Асада. 14 красавіка: Ракетныя ўдары кааліцыі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі па шэрагу ваенных і грамадзянскіх аб’ектаў у Дамаску (Сірыя)Ракетный удар США по Сирии 19 красавіка Кіраўнік Дзяржаўнага савета Кубы Рауль Кастра сышоў у адстаўку. Новым кіраўніком краіны стаў Мігель Дыяс-Канель. Кароль Свазіленда Мсваці III афіцыйна перайменаваў краіну, дзяржава вярнулася да гістарычнай назвы — Эсваціні. 23 красавіка: У выніку пратэстаў у Арменіі прэм’ер-міністр Серж Саргсян падаў у адстаўку. 27 красавіка: Лідары КНДР і Рэспублікі Карэя Кім Чэн Ын і Мун Чжэ Ін падпісалі дэкларацыю, у якой абвясцілі аб пачатку «эры міру» паміж краінамі.
Май
2 мая: Уладзімір Патупчык зняты з пасады міністра энергетыкі Беларусі за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнесу. 4 мая: Улады Гаваяў аб’явілі эвакуацыю насельніцтва ў раёне вывяржэння вулкана Кілаўэа. 7 мая: Чэмпіянат свету па снукеры 2018 скончыўся перамогай валійца Марка Уільямса. 10 мая: Парламент Венгрыі зацвердзіў Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра краіны на новы тэрмін. 12 мая: Першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку ўрачыста адкрылі на тэрыторыі музея-сядзібы ва ўрочышчы Мерачоўшчына ля горада Косава. Фінал конкурсу песні «Еўрабачанне»-2018 (Лісабон, Партугалія). Перамогу атрымала прадстаўніца Ізраіля Нета Барзілай з песняй «Toy». 15 мая: Адкрыццё Крымскага моста праз Керчанскі праліў. Аргенцінец Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама». 16 мая: Мадрыдскі «Атлетыка» трэці раз выйграў Лігу Еўропы па футболе. 18 мая: Кітаянка Цзюй Вэньцзюнь стала 17-й чэмпіёнкай свету па шахматах. 19 мая: Японскі фільм «Крамныя зладзеі» рэжысёра Хірокадзу Корээды ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» Канскага кінафестывалю. У фінале Кубка Беларусі па футболе 2018 «Дынама-Брэст» атрымала перамогу над БАТЭ. 21 мая: Грамадзянская вайна ў Сірыі: у прыгарадах Дамаска знішчана апошняя апора тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Сталіца Сірыі ўпершыню з 2011 года апынулася па-за зонай баявых дзеянняў. 26 мая: Баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» у дзясяты раз запар сталі чэмпіёнамі Беларусі. Мадрыдскі «Рэал» выйграў Лігу чэмпіёнаў УЕФА трэці раз запар.
Чэрвень 1 чэрвеня: У Гродне пачаўся XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур і ўрачыста адкрыты помнік Давыду Гарадзенскаму. 1 чэрвеня: Парламент Іспаніі пазбавіў Марыяна Рахоя пасады прэм’ер-міністра. 9 чэрвеня: Голдэн Стэйт Уорыярз другі раз запар і трэці раз за чатыры гады сталі чэмпіёнамі НБА. 14 чэрвеня: Стартаваў Чэмпіянат свету па футболе 2018 (Расія). 15 чэрвеня: выпушчана камп’ютарная і мабільная гульня Among Us. 24 чэрвеня: Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Турцыі: перамогу атрымалі дзеючы прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган i яго Партыя справядлівасці і развіцця.
Ліпень 1 ліпеня: Усеагульныя выбары ў Мексіцы. Былі абраны 500 дэпутатаў Кангрэсу, 128 членаў Сената і новы прэзідэнт Андрэс Мануэль Лопес Абрадор. 3 ліпеня: Паводка ў Японіі, больш за 400 загінулых і пацярпелых. 11 ліпеня: У Бруселі пачаўся саміт НАТА. 15 ліпеня: У фінале Чэмпіянату свету па футболе зборная Францыі атрымала перамогу над Харватыяй. 21 ліпеня: Пасля пагранічнага сутыкнення ізраільскія вайскоўцы атакавалі 60 аб’ектаў у Сектары Газа. 27 ліпеня: Самае працяглае ў XXI стагоддзі месяцавае зацьменне. 30 ліпеня: Прэзідэнцкія выбары ў Зімбабвэ, перамогу адтрымаў Эмерсан Мнангагва.
Жнівень 4 жніўня: Няўдалая спроба замаху на прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура. 10 жніўня: У Бухарэсце ў ходзе масавай антыкарупцыйнай маніфестацыі паліцыя ўжыла слёзатачывы газ. Пацярпела 440 чалавек. 12 жніўня: Расія, Іран, Азербайджан, Туркменія і Казахстан падпісалі Канвенцыю аб прававым статусе Каспійскага мора. 12 жніўня: У Берліне завяршыўся Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2018.
Верасень 7 верасня: Канстанцінопальскі патрыярхат умяшаўся ў царкоўную сітуацыю на Украіне: патрыярх Варфаламей адправіў на Украіну дваіх экзархаў, дэ-факта запусціўшы працэс стварэння на Украіне аўтакефальнай царквы на аснове «Кіеўскага патрыярхата». РПЦ расцаніла гэтыя дзеянні як раскол Праваслаўнай царквы. 9 верасня: Адзіны дзень галасавання ў Расіі. Парламенцкія выбары ў Швецыі. 8 верасня: Мексіканскі фільм «Рым» рэжысёра Альфонса Куарона ўзнагароджаны прэміяй «Залаты леў» на Венецыянскім кінафестывалі. 15 верасня: Каманда з двух лётчыкаў завяршыла першы беларускі кругасветны пералёт. 17 верасня: Здарылася катастрофа Іл-20 у Сірыі. 30 верасня: Рэферэндум аб перайменаванні краіны ў Македоніі дзеля ўступлення ў Еўрапейскі Саюз і НАТА; у выніку, нягледзячы на пераважную колькасць тых, хто прагаласаваў за пагадненне (з тых, хто прыйшоў на ўчасткі), рэферэндум не адбыўся ў сувязі з нізкай яўкай.
Кастрычнік 4 кастрычніка: Ва Узброеных сілах Украіны зацверджана новае прывітанне «Слава Украіне» — «Героям Слава». Слова «таварыш» заменяць на «пан» і «пані». 5 кастрычніка: Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі міру сталі Дэніс Муквегэ з ДР Конга і Надзя Мурад з Ірака. 11 кастрычніка: Запуск пілатаванага касмічнага карабля Саюз МС-10 завяршыўся аварыйнай пасадкай, касманаўты Аляксей Аўчынін і Тайлер Хэйг былі эвакуяваны. Літаратурную прэмію Ежы Гедройца атрымаў Уладзімір Арлоў за кнігу «Танцы над горадам». 15 кастрычніка: На праведзеным у Мінску пасяджэнні Свяшчэннага сінода РПЦ прынята рашэнне аб поўным разрыве еўхарыстычных зносін з Канстанцінопалем пасля прадастаўлення аўтакефаліі праваслаўнай царкве ва Украіне. 16 кастрычніка: Стартаваў 73-і сезон НБА. 17 кастрычніка: У выніку выбухаў і стральбы ў Керчанскім політэхнічным каледжы загінуў 21 чалавек. Лаўрэатам Букераўскай прэміі стала брытанская пісьменніца за раман «». 18 кастрычніка: Завяршыліся Летнія Юнацкія Алімпійскія гульні 2018 у Буэнас-Айрэсе. 19 кастрычніка: Падчас індуісцкага свята Дашара каля горада Амрытсар у індыйскім штаце Пенджаб у натоўп людзей . Загінула больш за 60 чалавек і каля 200 атрымалі раненні. 20 кастрычніка: Чэмпіёнам свету па валейболе сярод жанчын у Японіі ўпершыню стала зборная Сербіі. 28 кастрычніка: Ля вёскі Мікалаева (Іўеўскі раён) ў Нёмане быў выўлены і падняты човен-даўблёнка даўжынёй больш за 8 м і вагай 1,5 тоны.
Лістапад
4 лістапада: Рэферэндум аб незалежнасці Новай Каледоніі. Рэферэндум паказаў, што насельніцтва не жадае аддзяляцца ад Францыі. 11 лістапада: У Парыжы прайшлі памятныя мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны. У Варшаве прайшоў шматтысячны марш з нагоды 100-годдзя незалежнасці Польшчы. 18 лістапада: 100-годдзе незалежнасці Латвіі. 25 лістапада: Інцыдэнт у Керчанскім праліве, затрыманы караблі Ваенна-марскіх сіл Украіны, што спрабавалі прайсці цераз Керчанскі праліў, які пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе знаходзіўся пад кантролем Расіі. Міжнародны дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне 2018» прайшоў на «Мінск-Арэне». 28 лістапада: другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Грузіі, перамогу атрымала Саламэ Зурабішвілі, якая стала першай у гісторыі Грузіі жанчынай на пасадзе прэзідэнта і разам з тым апошнім усенародна абраным прэзідэнтам Грузіі.
Снежань 3 снежня: Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон часова адхілены ад пасады. 15 снежня: У Сафійскім саборы Кіева прайшоў аб’яднаўчы сабор з удзелам Кіеўскага патрыярхату і УАПЦ, а таксама Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, на якім абвясцілі аб стварэнні новай Праваслаўнай царквы Украіны, падкантрольнай Канстанцінопальскаму патрыярхату; УПЦ МП і Руская праваслаўная царква адмовіліся прызнаваць новаўтвораную царкву. 31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Севільі. Найлепшым фільмам названа кінадрама «Халодная вайна», пастаўленая польскім рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім. 22 снежня: цунамі ў Зондскім праліве, выкліканае вывяржэннем вулкана; 429 чалавек загінулі. 30 снежня: Усеагульныя прэзідэнцкія выбары ў ДР Конга, перамогу атрымаў кандыдат ад апазіцыі Фелікс Чысекеды.
Памерлі
3 студзеня: Людміла Барысаўна Яфімава, народная артыстка Беларусі, харавы дырыжор 5 студзеня: Джон Янг, амерыканскі астранаўт (нар. 24.9.1930) 8 студзеня: Джордж Максвел Рычардс, прэзідэнт Трынідада і Табага (2003—2013) 15 студзеня: Далорэс О’Рыардан, ірландская спявачка, кампазітар 15 студзеня: Віктар Іванавіч Анпілаў, расійскі журналіст, палітычны дзеяч 17 студзеня: Уладзімір Сяргеевіч Улашчык, беларускі вучоны-медык 22 студзеня: Васіль Якавенка, беларускі празаік і публіцыст, грамадскі дзеяч (нар. 1936) 24 студзеня: Міхаіл Анемпадыстаў, беларускі мастак, паэт 28 студзеня: Нэлі Багуслаўская, беларуская эстрадная спявачка