Рэйнская правінцыя (), таксама Рэйнланд () — пруская правінцыя, якая існавала з 1822 па 1945 гады. Была створана шляхам зліцця двух правінцый Ніжні Рэйн і Юліх-Клевэ-Берг, якія праіснавалі толькі нядоўгі час. Сталіца — горад Кобленц. Сёння большая частка былой Рэйнскай правінцыі ўваходзіць у землі Паўночны Рэйн-Вестфалія, Рэйнланд-Пфальц і Саар.

Гісторыя

Рэарганізацыя прускіх правінцый У 1815 годзе па выніках Венскага кангрэса пасля заканчэння вызваленчых войнаў тэрыторыі Рэйнскай вобласці патрапілі пад кантроль Прусіі. У 1815/1816 гадах для лепшай арганізацыі значна дзяржавы, якая значана павялічылася па памеры, у Прусіі была праведзена адміністрацыйная рэформа, якая прадугледжвала поўную перабудову правінцыйнага падзелу і заснаванне пасады обер-прэзідэнта ў правінцыях. Сярод дзесяці новых правінцый на Рэйне былі створаны правінцыі Ніжні Рэйн са сталіцай у Кобленцы і Юліх-Клевэ-Берг са сталіцай у Кёльне. Аднак ужо ў чэрвені 1822 года абедзве рэйнскія правінцыі былі аб'яднаны ў адзіную Рэйнскую правінцыю. Уключэнне гэтай тэрыторыі ў прускую дзяржаву праходзіла павольна і праблематычна з прычыны ўведзенага тут раней напалеонаўскага цывільнага і гандлёвага права, якое паспела ўмацаваць свае пазіцыі. Акрамя таго, у адрозненне ад іншых прускіх правінцый, Рэйнская вобласць адрознівалася больш высокім узроўнем урбанізацыі, а сярод яго насельніцтва пераважалі каталікі.

На тэрыторыі правінцыі меліся шматлікія анклавы. да 1826 года належала герцагству Саксен-Кобург-Заальфельд, а затым — герцагству Саксен-Кобург-Гота, пакуль у 1834 годзе не было прададзена Прусіі і ўключана ў Рэйнскую правінцыю. (пазней раён Біркенфельд) належала Вялікаму герцагству Ольдэнбург, затым Свабоднай дзяржаве Ольдэнбург і толькі ў 1937 годзе ў выніку нацысцкіх адміністрацыйных рэформаў было перададзена Рэйнскай правінцыі. Адзіным эксклавам Рэйнскай правінцыі да 1932 года быў , які затым у выніку адміністрацыйнай рэформы быў перададзены ў правінцыю Гесэн-Насау.

На тэрыторыі правінцыі існавалі пяць адміністрацыйных акруг: Адміністрацыйная акруга Дзюсельдорф, цэнтр — Дзюсельдорф Адміністрацыйная акруга Кёльн, цэнтр — Кёльн , цэнтр — Кобленц , цэнтр — Трыр , цэнтр — Ахен

Акрамя таго, Рэйнская правінцыя часткова абслугоўвала адміністрацыйныя справы акругі Зігмарынген, якая фармальна не ўваходзіць ні ў якую правінцыю і падпарадкоўвалася непасрэдна міністэрствам у Берліне.

Веймарская рэспубліка Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны па выніках Версальскага дагавора тэрыторыя Саарскай вобласці была фактычна аддзелена ад Рэйнскай правінцыі і разам з былым баварскіх раёнам Саар-Пфальц пераведзена пад кіраванне Лігі Нацый.

Большая частка Рэйнскай правінцыі на працягу 1918—1930 гадоў знаходзілася пад акупацыяй Францыі, Брытаніі, Бельгіі і ЗША.

1 жніўня 1929 года была праведзена адміністрацыйная рэформа ў рэйнска-вестфальскім рэгіёне, у час якой таксама адбыўся невялікі абмен прыгранічнымі тэрыторыямі паміж Рэйнскай правінцыяй і правінцыяй Вестфалія. У прыватнасці ў Рэйнскую правінцыю быў перададзены горад Остэрфельд, які адначасова быў уключаны ў склад буйнейшага Обергаўзена.

Указам ад 1 кастрычніка 1932 года быў праведзены абмен эксклавамі паміж некалькімі прускімі правінцыямі. У прыватнасці, раён Ветцлар быў парададзены з акругі Кобленц Рэйнскай правінцыі ў склад акругі Вісбадэн правінцыі Гесэн-Насау.

Трэці рэйх Пасля вяртання Саара пад кантроль нацысцкай Германіі ў 1935 годзе гэта тэрыторыя не была зноў далучана да Рэйнскай вобласці, а захавала асобы статус пад назвай Саарланд і кіравалася адмысловым рэйхскамісарам, функцыю якога выконваў гаўляйтар партыйнага гау Саар-Пфальц. У будучым планавалася стварэнне новага рэйхсгау Вестмарк, куды ўвайшлі б таксама акупаваныя французскія тэрыторыі, аднак гэтыя планы так і не былі рэалізаваныя.

Пасля вайны міні|180px|Зямля Паўночны Рэйн на тэрыторыі брытанскай зоны акупацыі, 1946 год

Пасля 1945 года тэрыторыя Рэйнскай правінцыі была падзелена на дзве акупацыйныя зоны. Акруга Аахен, Дзюсельдорф і Кёльн апынуліся ў брытанскай, а Кобленц і Трыр — у французскай зонах. Пасля доўгіх дэбатаў аб магчымасці стварэння новай незалежнай дзяржавы Rhenania на тэрыторыі былых Рэйнскай правінцыі і правінцыі Вестфалія, а таксама Саарскай вобласці, гэта ідэя ўсё ж была адхілена. Таксама была адхілена і ідэя міжнароднага чатырохбаковага кантролю над Рэйнскай вобласцю, з прычыны таго, што амерыканцы не жадалі дапусціць кантролю Савецкага саюза над Рурам. Нарэшце, 21 чэрвеня 1946 года ў Лондане было прынята рашэнне аб стварэнні ў межах брытанскай зоны новага адміністрацыйнага ўтварэння — зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, у якую ўвайшла тэрыторыя былой правінцыі Вестфалія і паўночная частка Рэйнскай правінцыі.

Французская акупацыйная зона не мела аднароднай структуры і складалася з дробных прускіх, баварскіх і гесэнскіх «рэштак». Гэтая тэрыторыя першапачаткова была арганізавана ў адміністрацыйнае ўтварэнне Сярэдні Рэйн-Саар, аднак яшчэ ў 1945 годзе была рэарганізавана ў Рэйнланд-Гесэн-Насау. Сюды акрамя паўднёвай часткі былой Рэйнскай правінцыі таксама ўваходзіла і частка тэрыторыі правінцыі Насау. У гэты ж час на астатняй пад французскім кантролем тэрыторыі было створана адміністрацыйнае ўтварэнне Гесэн-Пфальц. Пасля доўгіх спрэчак пра лёс рэгіёна ў Парыжы 30 жніўня 1946 года было прынята рашэнне аб стварэнні зямлі Рэйнланд-Пфальц. Саар да 1 студзеня 1957 года заставаўся пад французскім пратэктаратам, пасля чаго ўвайшоў у склад ФРГ у якасці асобнай федэральнай зямлі.

Геаграфія і эканоміка Тэрыторыя правінцыі размяшчалася ў паўднёвай палове ў гарыстай мясцовасці, большай часткай пакрытай лесам, а ў паўночнай частцы — на ўрадлівай раўніне. Асноўная рака правінцыі — Рэйн, які праходзіў па тэрыторыі рэгіёна на працягу 335 км, і яго прытокі: Сайн, Від, Зіг, Вупер, Рур, Эмер, Ліпэ, Нагэ, Мозель, Нетэ, Ар і Эрфт, a таксама прытокі Мозеля і Мааса. З азёр найбольш значнымі з'яўляліся Лаахскае, на Эйфелі.

На тэрыторыі правінцыі былі значна развіты садаводства, агародніцтва і вінаробства (у далінах). Вырошчваліся жыта, пшаніца, ячмень, бульба, авёс. У той жа час вытворчасць хлеба была недастатковай для патрэбнасцей насельніцтва рэгіёна. З прамысловых раслін апрацоўваліся цукровы бурак, тытунь, хмель, лён, пянька і рапс. Была развіта жывёлагадоўля, у тым ліку гадоўля буйной рагатай жывёлы, авечак, свіней і коней.

Галоўным багаццем правінцыі былі мінеральныя прадукты, здабываліся каменны і буры вугаль, жалезныя, цынкавыя, свінцовыя, медныя і марганцавыя руды, гіпс, дахавы сланец, базальт і інш. Па апрацоўчай прамысловасці Рэйнская правінцыя займала першае месца сярод усіх прускіх правінцый. Тут выпускаліся чыгун, свінец, цынк, срэбра, Галоўныя пункты чыгуна- і сталеліцейнай вытворчасці знаходзіліся ў Эсэне, Обергаўзене, Дуйсбургу, Дзюсельдорфе, Кёльне, Дойцы, Эшвайлеры і Нойнкірхене. Правінцыя славілася сваімі стальнымі вырабамі, вытворчасцю бляхі, іголак, шарсцяных вырабаў, шаўковых, паўшаўковых, баваўняных і льняных тканін, скуры, шкляных вырабаў, фаянсавага посуду, кафлі, мазаікі і г.д. У рэгіёне актыўна развіваўся гандаль, якому спрыяла густая сетка вадзяных і рэйкавых шляхоў зносін. Галоўныя гандлёвыя цэнтры размяшчаліся ў гарадах: Кёльн, Кобленц, Мюльгайм, Дзюсельдорф, Дуйсбург, Рурарт і Везель.

У правінцыі размяшчаўся Бонскі ўніверсітэт і Вышэйшая тэхнічная школа ў Аахене.

Насельніцтва міні|370px|Карта Рэйнскай правінцыі, 1905 год

Статыстычныя даныя У 1895 годзе ў правінцыі пражывала 2 698 549 жыхароў, з іх 2 496 337 пратэстантаў і 187 559 каталікоў. Таксама меліся і прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесій (6492 чалавек) і яўрэі (7850 чалавек). Пераважную большасць насельніцтва складалі немцы.

Тэрыторыя і насельніцтва Рэйнскай правінцыі ў 1900 годзе:Rheinprovinz // Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900

Адміністрацыйная акругаПлошча, км²Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Кобленц6.205,81682.454131Акруга Дзюсельдорф5.473,102.599.806169Акруга Кёльн3.977,211.021.878102Акруга Трыер7.183,71840.696121Акруга Ахен4.155,17614.964101Усяго па правінцыі26.995,005.759.7986114

Тэрыторыя і насельніцтва Рэйнскай правінцыі ў 1925 годзе (пасля аддзялення Саара):Die Rheinprovinz im Überblick

Адміністрацыйная акругаПлошча, км²Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Кобленц6.208792.574131Акруга Дзюсельдорф5.4963.866.119912Акруга Кёльн3.9781.434.827102Акруга Трыер5.697474.87391Акруга Ахен3.167688.58581Усяго па правінцыі24.5397.256.9784917

Рэлігійны склад насельніцтва ў 1925 годзе: 66,8 % — каталікі; 30,1 % — пратэстанты; 0,1 % — іншыя хрысціянскія канфесіі; 0,8 % — яўрэі; 2,2 % — іншыя канфесіі.

Плошча і колькасць насельніцтва правінцыі і асобных яе адміністрацыйных акруг станам на 17 мая 1939 года ў межах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года (пасля анексіі Усходняй Бельгіі):

Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал. Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Кобленц6.553,87871.624111Акруга Дзюсельдорф5.496,864.183.235139Акруга Кёльн3.978,461.595.67772Акруга Трыер5.321,49495.73081Акруга Ахен, у тым ліку:4.182,63836.41891без Эйпен-Мальмедзі-Мореснет3.126,24769.564Эйпен-Мальмедзі-Мореснет1.056,3966.854Усяго па правінцыі25.533,317.982.6844814

Гарадское і сельскае насельніцтва Размеркаванне насельніцтва па розных тыпах населеных пунктаў у залежнасці ад іх велічыні па агульнай колькасці жыхароў, паводле даных перапісу насельніцтва 1925 года і станам на 17 мая 1939 года: ГодДоля насельніцтва па катэгорыях населеных пунктаў па колькасці жыхароўменей 2.000 жыхароў2.000 — 100.000 жыхароўбольш 100.000 жыхароў192518,0 %40,8 %41,2 %193915,2 %34,9 %49,9 %

Найбуйнейшымі гарадамі Рэйнскай правінцыі з'яўляліся (паводле даных 1925 года):

Кёльн — 700.222 чал. Эсэн — 470.524 чал. Дзюсельдорф — 432.633 чал. Дуйсбург — 272.798 чал. Бармен — 187.099 чал. Эльберфельд — 167.577 чал. Ахен — 155.816 чал. Крэфельд — 131.098 чал. Мюльгайм — 127.400 чал.  — 126.618 чал. Мёнхенгладбах — 115.302 чал. Обергаўзен — 105.436 чал.

У 1929 годзе гарады Бармен, Эльберфельд і яшчэ некалькі драбнейшых гарадоў і паселішчаў былі аб'яднаны ў новы горад Вуперталь, а горад Хамбарн уключаны ў склад Дуйсбурга.

Обер-прэзідэнты міні|240px|Герб Рэйнскай правінцыі Пасада обер-прэзідэнта ўведзены ў Прусіі паводле ўказа ад 30 красавіка 1815 года аб паляпшэннм арганізацыі правінцыйнага кіравання (). У 1822 годзе аб'яднаную правінцыю ўзначаліў дзеючы обер-прэзідэнт правінцыі Ніжні Рэйн.

ГадыОбер-прэзідэнтПартыя1822—18311831—18341834—18421842—18451845—18481848—18481848—1850Франц Аўгуст Айхман1850—1851Рудальф фон Аўэрсвальд1851—1858Ганс Гуга фон Клейст-Рэцаў1858—18711872—18891889—18901890—19051905—19101910—19181918—19221922—1933Цэнтрум1933—19351935—1945Ёзеф ТэрбавенНСДАП1945—1945Ёганес ФуксЦэнтрум1945—1946Роберт ЛерХДС

Крыніцы

Спасылкі

Deutsche Verwaltungsgeschichte: Preußische Provinz Rheinland (Rheinprovinz) Territoriale Veränderungen in Deutschland: Rheinprovinz Provinz Rheinland (Rheinprovinz)

Катэгорыя:Правінцыі Прусіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1822 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1945 годзе Катэгорыя:Гісторыя Рэйнланд-Пфальца Катэгорыя:Гісторыя Паўночнага Рэйна-Вестфаліі Катэгорыя:Гісторыя Саара Катэгорыя:Рэйн