thumb|Клод Манэ. Лонданскі парламент
Вэ́стмінстэр (, ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне са статусам «сіці», адзін з гістарычных раёнаў Вялікага Лондана, які ўтварае заходнюю частку цэнтра горада.
Займае плошчу 21 км², знаходзіцца на захад ад гістарычнага цэнтра Лондана і на поўнач ад ракі Тэмзы, мяжуе на поўначы з раёнам Камдэн, на ўсходзе з Лонданскім Сіці і раёнам Ламбет, на поўдні з раёнам Уондсуэрт, на паўднёвым захадзе з раёнам Кенсінгтон і Чэлсі, на паўночным захадзе з раёнам Брэнт.
На тэрыторыі Вэстмінстэра знаходзіцца большая частка раёна Вест-Энд, а таксама рэзідэнцыя брытанскага ўрада, Вэстмінстэрскі палац і Уайтхол і Каралеўскі судны двор (Вярхоўны суд). У Вэстмінстэры размяшчаецца таксама большасць турыстычных славутасцей горада. Уэст-Энд — цэнтр начнога жыцця, тут знаходзіцца так званы Клублэнд, раён знакамітых англійскіх клубаў джэнтльменаў.
Ужо на працягу некалькіх стагоддзяў Вэстмінстэр мае статус «сіці». У 1965 годзе ён стаў часткай цырыманіяльнага графства Вялікі Лондан.
Менавіта ў Вэстмінстэры размешчаны знакамітыя вуліцы Мэл, Пікадылі, Уайтхол, Даўнінг-стрыт і Бэйкер-стрыт.
Гісторыя thumb|«Лонданскае вока» ўначы
Гісторыя Вэстмінстэра ўзыходзіць да нармандскага заваявання Англіі. У сярэдзіне XI стагоддзя кароль Эдуард Спаведнік пачаў будаўніцтва Вэстмінстэрскага абацтва. Паміж абацтвам і ракой ён пабудаваў Вэстмінстэрскі палац, будучую рэзідэнцыю англійскіх каралёў. Гэта будаўніцтва стала сімвалам пераходу багацця і ўлады з лонданскага Сіці — старажытнага цэнтра Лондана — у Вэстмінстэр.Gray, p68
Шмат стагоддзяў Вэстмінстэр быў аддзелены ад лонданскага Сіці. Гэта працягвалася да XVI стагоддзя, калі горад паглынуў навакольныя тэрыторыі, у тым ліку вёскі, такія як Мэрылебан і Кенсінгтон. У той час пачаў стварацца сучасны Вялікі Лондан.
Сучасны Вэстмінстэр сфарміраваўся ў 1965, калі аб’ядналіся тры сталічныя раёны: Мэрылебан, Падынгтан і меншы з іх Вэстмінстэр, які ўключаў Соха, Мейфэр, Джэймсес, Стрэнд, Вэстмінстэр, Пімліка, Белгравію і Гайд-парк. Аб’яднанне адбылося пасля зацвярджэнне Акта аб лонданскім кіраванні 1963. Паводле гэтга акта значна скарачалася колькасць раёнаў і мясцовыя органы ўлады кіравалі вялікімі раёнамі, як па геаграфіі, так і па насельніцтве. Пасля гэтых змен граніцы Вэстмінстэра, як і іншых бора Лондана, практычна не змяняліся.
Насельніцтва Паводле звестак перапісу 2011 года ў Вэстмінстэры пражывала 219 600 чалавек. З іх 14,9 % складалі дзеці (да 15 гадоў), 72 % асобы працаздольнага ўзросту (ад 16 да 64 гадоў) і 13,1 % асобы пажылога ўзросту (ад 65 гадоў і вышэй).
Этнічны склад Асноўныя этнічныя групы, паводле перапісу 2007 годаКласіфікацыя этнічных груп прыведзена Нацыянальнай статыстычнай службай Вялікабрытаніі (ONS), падрабязней гл. :
71,2 % — белыя, у тым ліку 49,0 % — белыя брытанцы, 2,8 % — белыя ірландцы і 19,4 % — іншыя белыя (яўрэі, грэкі, амерыканцы, італьянцы, партугальцы, іспанцы, рускія, французы, немцы, шведы, ісландцы, венгры);
8,5 % — выхадцы з Паўднёвай Азіі, у тым ліку 4,8 % — індыйцы, 2,3 % — бенгальцы і 1,4 % — пакістанцы;
6,6 % — чорныя, у тым ліку 2,5 % — чорныя карыбцы (ямайцы), 3,4 % — чорныя афрыканцы (нігерыйцы, ганцы, кангалезцы) і 0,7 % — іншыя чорныя;
4,4 % — метысы, у тым ліку 1,5 % — азіяты, якія змяшаліся з белымі, 0,8 % — чорныя карыбцы, што змяшаліся з белымі, 0,7 % — чорныя афрыканцы, якія змяшаліся з белымі і 1,4 % — іншыя метысы;
3,2 % — кітайцы;
2,1 % — іншыя азіяты (туркі, ліванцы, курды, тайцы);
4,1 % — іншыя (егіпцяне, мараканцы).
Рэлігія Статыстычныя звесткі па рэлігіі ў бора на 2011 год: Рэлігія Вэстмінстэр% Лондан% Англія%Хрысціянства44,648,459,4Іслам18,312,45,0Іўдаізм3,31,80,5Індуізм1,95,01,5Будызм1,51,00,5Сікхізм0,21,50,8Іншыя0,60,60,4Няма рэлігіі20,320,724,7Не паказана9,48,57,2
Урад Вэстмінстэр падзелены на 20 выбарчых акруг, кожная з якіх абірае па тры члены ў раённы савет. У наш час Савет Вэстмінстэра складаецца з 48 членаў кансерватыўнай партыі і 12 членаў лейбарысцкай партыі.
Адміністрацыйны падзел thumb|Галерэя Тэйт
Вэстмінстэр ахоплівае цалкам ці часткова наступныя раёны Лондана:
Белгравія Бэйсуотэр Уэстбарн-Грын Вэстмінстэр Вест-Энд Вікторыя Гайд-парк Квінс-Парк Ковент-Гардэн Найтсбрыдж Лізан-Гроў Мейфэр Мільбанк Мэйда-Вэйл Мэрылебан Падынгтан Пімліка Сент-Джэймсіз Сент-Джонс-Вуд Сіятэрлэнд Соха Фіцровія
Эканоміка У Вэстмінстэры знаходзяцца офісы шматлікіх кампаній, у тым ліку сусветныя ці еўрапейскія штаб-кватэры. Найбольш вядомыя сусветныя і нацыянальныя кампаніі, размешчаныя тут:
thumb|BP head office in St. James's, City of Westminster thumb|The Economist Building, St James’s Street BAE Systems — штаб-кватэра ў Вэстмінстэры«Company Info.» BAE Systems. Retrieved on 31 August 2011. «Registered office 6 Carlton Gardens, London, SW1Y 5AD, United Kingdom»«London > BAE Systems plc.» BAE Systems. Retrieved on 31 August 2011. «BAE Systems plc Address London — Stirling Square Carlton Gardens London SW1Y 5AD United Kingdom „“Head Office.» BAE Systems. Retrieved on 31 August 2011. «As you might expect, our London Head Office is the base for our Executive Board and for other senior group managers in strategic roles.» and «Head Office is located in Central London but also has a number of support functions and functional specialists based in Farnborough, Hampshire.» Бі-бі-сі — штаб-кватэра ў Броэдкастын-хаус«Terms and Conditions.» BBC. Retrieved on 6 January 2010. «British Broadcasting Corporation Broadcasting House, Portland Place, London, W1A 1AA.» BP — штаб-кватэра ў Сент-Джэймсіз.«Contact BP in the United Kingdom .» BP. Retrieved on 18 August 1009.«Maps .» City of Westminster. Retrieved on 28 August 2009. Rio Tinto — міжнародная аўстралійска-брытанская кампанія, штаб-кватэра ў Вэстмінстэры.«Contact Us .» Rio Tinto Group. Retrieved on 9 April 2010. «Rio Tinto plc head office 2 Eastbourne Terrace London W2 6LG UK» Kingfisher (кампанія) — штаб-кватэра ў Падынгтане«Kingfisher Group .» Kingfisher plc. Retrieved on 2 February 2011. «Corporate Responsibility Kingfisher plc 3 Sheldon Square Paddington London W2 6PX.» SABMiller«United Kingdom .» SABMiller. Retrieved on 20 October 2009. «SABMiller plc Head office One Stanhope Gate London W1K 1AF England» British American Tobacco.«Contact us.» British American Tobacco. Retrieved on 15 December 2009. Marks & Spencer.«Company > Contacts .» Marks & Spencer. Retrieved on 21 June 2010. Swire Group«Contact Information JOHN SWIRE & SONS OFFICES.» Swire Group. Retrieved on 12 September 2011. «John Swire & Sons Ltd. Swire House 59 Buckingham Gate London SW1E 6AJ England» Rolls-Royce plc. Gulf Oil.«Privacy Policy .» Gulf Oil International. Retrieved on 10 March 2010. Northrop Grumman Corporation — прадстаўніцтва ў Англіі.«Company Locations .» Northrop Grumman. Retrieved on 6 September 2011. «Northrop Grumman Corporation United Kingdom Headquarters Clareville House Oxendon Street London SW1Y 4EL UK» Korean Air — прадстаўніцтва ў Еўропе.«Company Info / Contact Info .» Korean Air. Retrieved on 30 August 2011. «Europe Headquarters 66/68 Piccadilly, London, W1J 0HJ, U.K» Iraqi Airways.«London Office.» Iraqi Airways. Retrieved on 30 August 2011. «Sales Office in London Address: IKB House 230 Edgware Road London , W2 1DW»
Славутасці У Вэстмінстэры знаходзяцца шматлікія са славутасцей Лондана. Найбольш папулярныя сярод турыстаў месца гэта Бакінгемскі палац, Вэстмінстэрскі палац (Парламент), Біг-Бэн і суседняе Вэстмінстэрскае абацтва.
Паркі і скверы У Вэстмінстэры знаходзяцца Грын-парк, Гайд-парк, Кенсінгтонскія сады, Рыджэнтс-парк і Сент-Джэймскі парк. Акрамя паркаў у межах бора, Вэстмінстэр утрымлівае крэматорый у бора Барнет.
Транспарт thumb|right|Вакзал Мэрылебан
Масты У Вэстмінстэры знаходзяцца Чэлсі, Хангерфард-Брыдж, Гросвенар-Брыдж, Ламбецкі мост, Воксхальскі мост, мост Ватэрлоа і Вэстмінстэрскі мост.
Чыгунка На тэрыторыі акругі чатыры чыгуначныя вакзалы: Чарынг Крос, Мэрылебан, Падынгтан і Вікторыя.
Метро У Вэстмінстэры знаходзяцца 27 станцый метро. Праз яго праходзяць 10 ліній.
Адукацыя right|thumb|Парадны ўваход Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук У Вэстмінстэры працуе шмат муніцыпальных дзіцячых пачатковых і сярэдніх школ. Таксама ў бора знаходзяцца добраахвотніцкія школы царквы Англіі (CE), рымска-каталіцкай царквы (RC) і неканфесійныя (ND).Westminster Education service accessed 17 May 2007
Універсітэты і каледжы Асноўныя ўніверсітэты і каледжы Вэстмінстэра:
На вуліцы Стрэнд знаходзіцца кампус Кінгс-каледжа. Лонданская школа бізнесу размешчана ў Рыджэнтс-парк. Лонданская школа эканомікі і палітычных навук размешчана побач з Олдвічам. Інстытут мастацтва Курта у Стрэндзе. Вэстмінстэрскі ўніверсітэт займае тры карпусы ў Вэстмінстэры. Універсітэт Брыгама Янга, лонданскі філіял знаходзіцца на Пэлэс-Курт. Імперскі каледж Лондана.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт раённага савета Вэстмінстэра Gray, Robert, A History of London, Hutchinson & Co, London, 1978, ISBN 0-09-133140-4
Катэгорыя:Бора Лондана Катэгорыя:З’явіліся ў 1965 годзе