Луба́ (саманазва: Baluba) — народ на поўдні Цэнтральнай Афрыкі. Жывуць пераважна ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Падзяляюцца на асноўную (луба-катанга), усходнюю і паўночную плыні. Часам да луба адносяць лулуа.
Агульная колькасць (2017 г.) — каля 3 723 000 чалавекLuba, Luba-Bambo in Congo, Democratic Republic ofKuba, Northern Luba in Congo, Democratic Republic ofLuba-Hemba, Eastern Luba in Congo, Democratic Republic of.
Гісторыя Лічыцца, што луба — нашчадкі банту, якія пасяліліся вакол возера Упемба ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя н. э. Яны стварылі развітую культуру рыбаловаў і земляробцаў, узводзілі ірыгацыйныя збудаванні, апрацоўвалі жалеза і выраблялі кераміку.
У XVI - XIX стст. існавала манархічная дзяржава Луба, якая вяла актыўную экспансіянісцкую палітыку ў Цэнтральнай Афрыцы. У другой палове XIX ст. яна была саслаблена нападамі мусульман, што прыходзілі з узброенымі караванамі з узбярэжжа Індыйскага акіяна. У 1891 г. землі луба былі ўключаны ў склад бельгійскіх калоній. Мясцовае насельніцтва было прымушана працаваць на здабычы медзі. У 1895, 1905 - 1917 гг. луба арганізоўвалі паўстанні супраць каланізатараў.
Пасля ліквідацыі каланіяльнага рэжыма ў 1960 г. палітыкі-луба падзяліліся паміж прыхільнікамі незалежнасці Катангі і цэнтральнага ўрада, што прывяло да фактычнай грамадзянскай вайны.
Спасылкі Kingdoms of the Savanna: The Luba and Lunda Empires The Luba People LUBA (BALUBA) PEOPLE: HIGHLY SPIRITUAL, BRAVE FOUNDERS OF PRE-COLONIAL AFRICAN KINGDOM OF LUBA AND THE LARGEST ETHNIC GROUP IN THE DEMOCRATIC REPUBLIC OF CONGO Luba Art and Life in Africa
Катэгорыя:Народы Афрыкі Катэгорыя:Народы банту Катэгорыя:Народы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга