Марыя Фёдараўна (пры нараджэнні Марыя Сафія Фрэдэрыка Дагмар (Дагмара), ; 14 (26) лістапада 1847, Капенгаген, Данія — 13 кастрычніка 1928, замак Відзёрэ пад Клампенборгам, Данія) — расійская імператрыца, жонка Аляксандра III (з 28 кастрычніка 1866), маці імператара Мікалая II. Дачка Крысціяна, прынца Глюксбургскага, пасля Крысціяна IX, караля Даніі. Яе родная сястра — Аляксандра Дацкая, жонка брытанскага караля Эдуарда VII, сын якіх Георг V меў партрэтнае падабенства з Мікалаем II.

Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства Катэгорыя:Вялікія княгіні Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускія імператрыцы-жонкі Катэгорыя:Нямецкія прынцэсы Катэгорыя:Дацкія прынцэсы Катэгорыя:Глюксбургі