Вуліца Бурдзейнага — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, у жылым раёне Захад. Названа ў гонар Аляксея Сямёнавіча Бурдзейнага (1908—1987), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза.

Забудова

№ 11 — універсам «Талін» (1982, архітэктары А. Жалдакоў, Р. Яўменаў, Ф. Пархімовіч).

Перасячэнні Перасякаецца з вуліцамі: Цімашэнкі Якубоўскага Лабанка

Цікавыя факты 12 верасня 2020 падчас масавых пратэстаў у Мінску зялёная зона на вуліцы атрымала неафіцыйную назву «Сквер імя Ніны Багінскай» у гонар грамадскай актывісткі Н. Р. БагінскайЖесткие задержания женщин и праздники во дворах. Как прошла протестная суббота в Минске. Фото и видео // TUT.BY.

Спасылкі

Вуліца Бурдзейнага на map.by

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)