Біём — сукупнасць экасістэм адной прыродна-кліматычнай зоны.

Па іншых крыніцах біём — больш буйная, чым біяцэноз, біясістэма, якая ўключае ў сябе мноства цесна звязаных біяцэнозаў. Так, у вызначэнні Юджына Одума, біём — «тэрмін, які вызначае буйную рэгіянальную або субкантынентальную біясістэму, якая характарызуецца якім-небудзь асноўным тыпам расліннасці або іншай характэрнай асаблівасцю ландшафту».

Існуе некалькі класіфікацый біёмаў, якія ўключаюць ад 10 да 32 тыпаў. Размеркаванне біёмаў адбываецца па прынцыпу шыротнай і вертыкальных занальнасцей, а таксама сектарнасці.

Прыклады буйных біёмаў Сухія субтропікі: Паўднёвы бераг Крыма (ПБК) — міжземнаморскі клімат. Вільготныя субтропікі на прычарнаморскім участку Туапсэ-Трабзон. Субтрапічны фінбош: Капская вобласць ПАР Трапічныя балоты Эверглэйдс: штат Фларыда, ЗША

Бібліяграфія Вронский А. В. Прикладная экология: учебное пособие. — Ростов н/Д.: Изд-во «Феникс», 1996. — 512 с. — ISBN 5-85880-099-8 Уиттекер Р. Сообщества и экосистемы. — М.: Прогресс, 1980. — 327 с.

Катэгорыя:Біягеаграфія