«Песьні свабоды» () — беларускі кампіліяцыйны студыйны зборнік, выдадзены кампаніяй «VoliaMusic» у 2006 годзе.

Гісторыя 1 студзеня 2006 года аб’явіла пра сябе незалежная кампанія гуказапісу «VoliaMusic» і абвясціла выданне свайго першага дыску, складанкі «Песьні свабоды». Пры падтрымцы «Нашай Нівы», «Музыкальнай газеты» і «Тузіна Гітоў» слухачы даведаліся, што яны могуць удзельнічаць у складанні зместу дыска. На працягу месяца людзі дасылалі лісты з песнямі, якія яны жадалі бы бачыць на плытцы.

Распаўсюджванне пачалося 22 лютага. Падпісчыкі з рэгіёнаў атрымалі дыскі па пошце, а мінчане маглі атрымаць плытку бясплатна на сядзібе БНФ 23 і 28 лютага.

Зборны канцэрт у падтрымку выпуску складанкі, на які сабраліся удзельнікі Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 года.

Змест

Спасылкі Афіцыйная старонка праекту (копія з web.archive.org)

Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Альбомы 2006 года