Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Беларусі спаборніцтваў па хакеі са шайбай. З’яўляецца правапераемнікам Федэрацыі хакея Беларускай ССР, заснаванай у 1959 годзе. Заснавана 6 сакавіка 1992 года, сябра ІІХФ з 6 мая 1992 года.
Федэрацыя хакея праводзіць Адкрыты (міжнародны) чэмпіянат Беларусі. У структуру чэмпіянату ўваходзіць экстраліга прафесійных хакейных каманд, вышэйшая ліга, у якой іграюць фарм-клубы каманд экстралігі, юніёрская ліга, а таксама першынства юнацкай лігі ў сямі ўзроставых групах.
12 сакавіка 2015 года ў Мінску адбылася нечарговая канферэнцыя Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусі. На ёй быў прыняты варыянт абноўленага лагатыпу. У лагатыпе выкарыстаны элементы нацыянальнага арнаменту, а таксама выявы двух перакрыжаваных клюшак і шайбы. 28 красавіка 2015 года Выканаўчы камітэт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь зацвердзіў новы лагатып, што стала першым крокам у рамках агульнага рэбрэндынга.
Кіраўнікі
Старшыні Прэзідыума Федэрацыі хакея Беларускай ССР Пруднікаў (1959—1961); Яўген Кірылавіч Анкуда (1961—1992);
Прэзідэнты Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Яўген Кірылавіч Анкуда (6 сакавіка 1992 — 14 верасня 1993 года); Леў Якаўлевіч Кантаровіч (14 верасня 1993 — 2 снежня 1997 года); Юрый Фёдаравіч Бародзіч (2 снежня 1997 — 27 лістапада 2001 года); Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў (27 лістапада 2001 — 21 студзеня 2010 года); Уладзімір Іосіфавіч Швабоўскі (в. а. 21 студзеня 2010 — 18 сакавіка 2010 года); Яўген Мікалаевіч Ворсін (18 сакавіка 2010 — 22 кастрычніка 2014 года); Ігар Анатольевіч Рачкоўскі (22 кастрычніка 2014 года — 20 мая 2017 года); Сямён Барысавіч Шапіра (20 мая 2017 — 28 чэрвеня 2018 года); Генадзь Генадзевіч Савілаў (28 чэрвеня 2018 — 26 жніўня 2020 года); Дзмітрый Юр’евіч Баскаў (9 верасня 2020 — 10 верасня 2021 года); Аляксандр Віктаравіч Багдановіч (з 8 кастрычніка 2021).
Ганаровы старшыня ФХРБ Уладзімір Уладзіміравіч Навумаў 8 верасня 2021 года дыскваліфікавала старшыню федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава на 5 год: па выніках дзесяцімесячнага расследавання было ўсталявана, што ён дыскрымініраваў атлетаў і пагражаў ім за іх палітычныя погляды.
Гл. таксама Адкрыты чэмпіянат Беларусі па хакеі з шайбай Беларуская экстраліга Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай Зборная Беларусі па хакеі з шайбай Маладзёжная зборная Беларусі па хакеі з шайбай Юніёрская зборная Беларусі па хакеі з шайбай
Спасылкі Афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Гісторыя беларускага хакея на сайте «Мір хакея Беларусі»
Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Катэгорыя:Хакей у Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя арганізацыі Беларусі