Буш ( — куст, хмызняк) — шырокія неасвоеныя чалавекам прасторы, звычайна парослыя хмызняком або нізкарослымі дрэвамі, у Аўстраліі (у асноўным), Новай Зеландыі, Паўднёвай Афрыцы, Канадзе і на Алясцы.

Аўстралія

Буш — тэрмін аўстралійскага паходжання. Так першыя еўрапейскія пасяленцы назвалі незнаёмы ім ландшафт, які складаецца з кустоў і нізкарослых дрэў, прычым жоўта-карычневыя адценні пераважалі над знаёмымі ім зялёнымі. Цяпер тэрмінам буш у Аўстраліі называюць амаль любую маланаселеную мясцовасць кантынента, незалежна ад тыпу расліннасці там (для абазначэння яшчэ менш населенай і бясплоднай выкарыстоўваецца тэрмін аўтбэк).

Буш быў апеты паэтамі Генры Лоўсанам і Эндру Патэрсанам, існуе нават паняцце ; пейзажы бушу малявалі мастакі Том Робертс, Артур Стрытан і Фрэдэрык Мак-КабінАвстралийский буш на сайце australia.gov.auМастакі Аўстраліі на сайце australia.gov.au.

У Аўстраліі фраза «або ўсё, або нічога» часта гучыць як «Сідней або буш»Джон Макдональд..

Новая Зеландыя У Новай Зеландыі тэрмін буш выкарыстоўваецца, у прынцыпе, у тым самым значэнні, што і ў суседняй Аўстраліі, можа азначаць лугі і лясы за межамі абжытых мясцін. Больш за ўсё бушу на Паўднёвым востраве, асабліва ў рэгіёне Уэст-КостThe New Zealand bush // Te Ara — the Encyclopedia of New Zealand. .

Паўднёвая Афрыка У Паўднёвай Афрыцы тэрмін буш мае крыху іншае значэнне: ненаселеныя мясціны, але не велд, таксама так называюць саванны ў паўночнай частцы Паўднёва-Афрыканскай рэспублікі.

На Алясцы бушам называют мясціны, да якіх немагчыма дабрацца на аўтамабілі. Такім чынам, большая частка штата з’яўляецца бушам. Асноўны сродак перамяшчэння на Алясцы — невялікі самалёт, на якім прыватны пілот перапраўляе пасажыраў (як правіла, аматараў і рыбакоў) у «любы пункт на карце», — мае назву буш-пілот.Андрей Великанов. Аляскинские «короли» на сайте belkamfish.com У Канадзе слова мае тое ж значэнне, на мясцовым дыялекце французскай мовы la brousse ці le bois.Чарлз П.

Гл. таксама Аўтбэк — вялікія выдаленыя засушлівыя практычна ненаселеныя раёны Аўстраліі. Дзікая прырода (англ. Wilderness) — участкі дзікай прыроды, нечапаныя чалавекам. Бушмены (Паўднёвая Афрыка) Бушрэйнджары (Аўстралія)

Спасылкі Крыс Бэйкер. Contemporary Australia: Sydney or the Bush? (англ.) на сайце abc.net.au, 2005 год, National Centre for Australian Studies, Універсітэт Монаш Алена Говар. «Я не ведаю дрэў маркотней эўкаліптаў...» (руск.) на сайце go2australia.ru Аляксей Баяркін. Брокен-Хілс. Коромандел. Зіма. (руск.) на сайце world.lib.ru Сяржант, выведвальны атрад спецыяльнага прызначэння паўднёваафрыканскай арміі, паўдневаафрыканскі буш, 1990-я (руск.) на сайце ''admrazmetelevo.com

Катэгорыя:Геаграфія Аўстраліі Катэгорыя:Ландшафт Катэгорыя:Сельская геаграфія