Кармеліцкая вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы г. Мсціслава Магілёўскай вобласці. Часткова пешаходная.
Назва паходзіць ад кармеліцкага кляштара, размешчанага ў пачатку вуліцы. За савецкім часам перайменавана ў Першамайскую вуліцу. У верасні 2016 года да абласнога фестывалю-кірмаша «Дажынкі» частцы вуліцы вернута гістарычная назваУ Мсціславе да «Дажынак» дзвюм вуліцам вярнулі гістарычныя назвы. Згодна з іншай інфармацыяй, назву Кармеліцкая раней насіла вуліца КіраваПлан з гістарычна-археалагічнага музея.
Размяшчэнне
Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Юрчанкі і Леніна, да якіх паралельна. Складаецца з двух адрэзкаў. Першы пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Кірава і завяршаецца каля будынка Мсціслаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа, недаходзячы да вуліцы Савецкай. Другі, пешаходны, адрэзак пачынаецца ад вуліцы Савецкай, з паўднёвага захаду прымыкае пешаходная Пірагоўская вуліца, пасля скрыжавання з Пралетарскай вуліцай пераходзіць у Першамайскую вуліцу. Даўжыня вуліцы складае каля 390 м.
Забудова
Няцотны бок Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар езуітаў (1745—1750) —
Цотны бок
№ 14 — будынак былой мужчынскай гімназіі (XIX стагоддзе) —
Паркі Квартал паміж вуліцамі Пірагоўскай і Савецкай займае парк Міру. Помнікі
Помнік Пятру Мсціслаўцу (1986) Мемарыяльная дошка Дзмітрыю Емяльянавічу Астапенку, Аркадзю Аляксандравічу Куляшову, Юлію Абрамавічу Таўбіну. Устаноўлена ў 1986 годзе на будынку былога педагагічнага тэхнікума (дом № 14), у якім у 1928—1931 гг. вучыліся гэтыя беларускія савецкія паэты. Мемарыяльная дошка Якубу Коласу. Устаноўлена ў 1986 годзе на будынку былога педагагічнага тэхнікума (дом № 14), перад навучэнцамі i педагогамі якога ў 1925 годзе выступаў паэт.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:вуліцы Мсціслава