Леанід Васілевіч Ку́краш (, в. Рачэнь, Любанскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996—2002, член-карэспандэнт з 1992), акадэмік НАН Беларусі (2003), доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (2000). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).
Біяграфія Скончыў у 1960 годзе БСГА. 3 1972 у Беларускім НДІ земляробства і кармоў (з 1984 загадчык аддзела, з 1987 намеснік дырэктара), з 1994 галоўны саветнік упраўлення АПК Савета Міністраў Беларусі. У 2003—2008 гг. — загадчык сектара навукі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2008 г. дарадца па вытворчасці Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Асноўныя працы Навуковыя працы па павышэнні прадукцыйнасці зернебабовых культур. Вывеў (у сааўтарстве) сарты гароху Белус і Агат, яравой вікі Наталі, яравога трыцікале Інэса.
Вика. М., 1989; Вика яровая. Биология и культигенез. Мн.: Навука i тэхнiка, 1991. Зернобобовые культуры. Мн.: Ураджай, 1992 (сумесна з Лукашэвіч Н. П.). Горох (биология, агротехника, использование). Мн.: Ураджай, 1997 (сумесна з Лукашэвіч Н. П.).
Літаратура
Спасылкі Профіль на сайце НАН Беларусі Леанід Васілевіч Кукраш у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Любанскага раёна